Выдавецкая дзейнасць. Спампаваць кнігі можна ў раздзеле “Публікацыі”

АГА “Фонд ім. Льва Сапегі” за мінулы перыяд выдала і распаўсюдзіла:

  1. Перыядычны муніцыпальны інфармацыйны бюлетэнь АГА “Фонд ім. Льва Сапегі” (6 нумароў, 1995-1996);
  2. Канцепцыя рэформы мясцовага самакіравання і муніцыпальныя законапраекты Цэнтра праблем самакіравання (1995);
  3. Муніцыпальны агляд «Заканадаўства аб мясцовым самакіраванні Рэспублікі Беларусь» (1995);
  4. Дакументы і матэрыялы асацыяцый мясцовых органаў улады краінаў Балтыі (1995);
  5. Муніцыпальныя агляды па заканадаўству і муніцыпальных сістэмах Балгарыі, Венгрыі, Даніі, Іспаніі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расійскай Федэрацыі (1995-1996);
  6. Агляд сістэмы мясцовага самакіравання ФРГ (па матерыялах семінараў у рамках праграмы TACIS, 1996);
  7. Метадычны дапаможнік “Самакіраванне ў Беларусі: праблемы і перспектывы” (1996);
  8. Метадычны дапаможнік «Агляд законаў аб мясцовых органах улады ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы»(1996);
  9. Брашура «Муніцыпальная сістэма Даніі» (1995);
  10. Брашура «Выбарчыя сістэмы» (1995);
  11. Брашура «Вольныя беларускія гарады» (1996);
  12. Брашура «Грамадзянская супольнасць» (3 выпускі, 1995, 1996, 1998);
  13. Брашура «Стварэнне і дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў» (1996);
  14. Метадычны дапаможнік «Вучымся демакратыі без нуды і з ахвотай» (1 і 2 часткі, 1996-1997);
  15. Брашура «Няўрадавыя арганізацыі беларускай правінцыі: праблемы і задачы» (1998);
  16. Зборнік «Грамадзянскія ініцыятывы і абарона правоў грамадзян» (1998);
  17. Кніга «Да дэмакратыі праз грамадзянскую супольнасць» (2000);
  18. Кніга «Еўрапейская Хартыя мясцовага самакіравання: Беларусь, Польшча, Швецыя» (2000);
  19. Кніга «Мясцовае самакіраванне ў Швецыі» (2000);
  20. Каментарый да Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” (2001), 2004г. – 2-е дапоўненае выданне (2004г.);
  21. Кніга “Мясцовае самакіраванне ў Беларусі і іншых краінах” (2005г.);
  22. Брашура “Галоснасць і мясцовая ўлада” (2006г.);
  23. Кніга “Мясцовае самакіраванне ў Беларусі” (2007г.);
  24. Брашура “Дэпутатам мясцовых Саветаў дэпутатаў аб прававых асновах мясцовага самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь” (2007г.);
  25. Брашура “Мясцовае самакіраванне: маніторынг важнейшых заканадаўчых актаў за 2006г.” (2007г.)
  26. Бюлетэнь «Веснік самакіравання», выпускі 1 – 19 (2002-2007)
  27. Кніга “Вялікі канцлер Вялікага княства” (2008г.)
  28. Брашура “ Мясцовае самакіраванне: маніторынг асноўных заканадаўчых актаў за 2007г.” (2008г.)

Перыядычна матэрыялы семінараў і мерапрыемстваў АГА “Фонд ім. Льва Сапегі” публікаваліся ў прэсе.

Звяртаем Вашую ўвагу на тое, што большасць матэрыялаў, кніг, публікацый знаходзяцца на нашым сайце ў раздзеле ПУБЛІКАЦЫІ. Па меры паступлення яны будуць дадавацца і абнаўляцца.

Мы будзем рады, калі нашыя выданні спатрэбіцца Вам і прынясуць карысць, але просім пры выкарыстанні матэрыялаў спасылацца на сайт http://sapieha.org.