
Прынцып 1: Справядлівае правядзенне выбараў, прадстаўніцтва і ўдзел
- Мясцовыя выбары праводзяцца свабодна і справядліва, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і нацыянальным заканадаўствам і без махлярства.
- Уся дзейнасць па правядзенні выбараў з’яўляецца грамадска-цэнтрычнай. Насельніцтва ўдзельнічае ў грамадскім жыцці на мясцовым узроўні паводле дакладна акрэсленых форм.
- Усе мужчыны і жанчыны могуць удзельнічаць у працэсе прыняцця рашэнняў непасрэдна або праз легітымныя органы-пасярэднікі, якія прадстаўляюць іх інтарэсы. Шырокі ўдзел грунтуецца на свабодзе выражэння меркаванняў, свабодзе сходаў і свабодзе асацыяцый.
- Пры прыняцці рашэнняў, у тым ліку датычных размеркавання сродкаў, разглядаюцца і ўлічваюцца ўсе галасы, уключаючы галасы найменш прывілеяваных і найбольш уражлівых груп грамадзян.
- Заўсёды ажыцяўляюцца шчырыя спробы пасярэдніцтва паміж рознымі законнымі інтарэсамі і дасягнення шырокага кансэнсусу для найлепшага забеспячэння інтарэсаў усяго грамадства і спосабаў яго дасягнення.
- Рашэнні прымаюцца на падставе жадання большасці, да таго часу пакуль забяспечваюцца правы і інтарэсы меншасцяў.
Цэнтр перадавых інструментаў:
- C.L.E.A.R – інструмент для самастойнай ацэнкі ўдзелу грамадзян на мясцовым узроўні (C.L.E.A.R Tool – A self-assessment tool for citizen participation at the local level)
- Сучаснае лідарства і сучаснае мясцовае кіраванне (Modern Leadership for Modern Local Government)
Прынцып 2: Аператыўнасць
- Мэты, правілі, структуры і працэдуры адаптаваныя да законных чаканняў і патрэбаў грамадзян.
- Дзяржаўныя паслугі прадстаўляюцца, а запыты і скаргі разглядаюцца ў разумныя тэрміны.
Цэнтр перадавых інструментаў:
- Сучаснае лідарства і сучаснае мясцовае кіраванне (Modern Leadership for Modern Local Government)
- Лепшыя практыкі мясцовага кіравання (Best practice in Local Government)
- ELoGE Benchmark
Прынцып 3: Эфектыўнасць і выніковасць
- Вынікі адпавядаюць сагласаваным мэтам.
- Рэсурсы выкарыстоўваюцца найлепшым магчымым чынам.
- Сістэмы кіравання дзейнасцю дазваляюць ацэньваць і павышаць эфектыўнасць і выніковасць паслугаў.
- Дзеля павышэння эфектыўнасць перыядычна (праз рэгулярныя прамежкі часу) праводзяцца аўдыты-ацэнкі.
Цэнтр перадавых інструментаў:
- Мэнэджмент эфектыўнасці працы на мясцовым узроўні (Performance management at local level)
Прынцып 4: Адкрытасць і празрыстасць
- Рашэнні прымаюцца і выконваюцца ў адпаведнасці з правіламі і палажэннямі.
- Існуе адкрыты доступ да ўсёй інфармацыі, якая не з’яўляецца закрытай па выразна ўстаноўленых прычынах, прадугледжаных заканадаўствам (напрыклад, ахова прыватнага жыцця ці забеспячэнне справядлівасці працэдур закупак).
- Інфармацыя пра рашэнні, рэалізацыю стратэгій і іх выніках прадстаўляецца грамадскасці такім чынам, каб яна магла эфектыўна сачыць за дзейнасцю мясцовых уладаў і ўносіць унёсак у яе працу.
Цэнтр перадавых інструментаў:
- Сучаснае лідарства і сучаснае мясцовае кіраванне (Modern Leadership for Modern Local Government)
- Кантрольны паказальнік дзяржаўнай этыкі (Public ethics benchmark)
- Лепшыя практыкі мясцовага кіравання (Best practice in Local Government)
- ELoGE Benchmark
Прынцып 5: Верхавенства закону
- Мясцовыя ўлады выконваюць закон і судовыя рашэнні.
- Правілы і палажэнні прымаюцца ў адпаведнасці з працэдурамі, якія прадугледжаныя законам і прымяняюцца бесстаронна.
Цэнтр перадавых інструментаў:
Прынцып 6: Этычнасць
- Грамадская карысць ставіцца вышэй за асабістыя інтарэсы.
- Існуюць эфектыўныя меры пра перадухіленні карупцыі і барацьбе з усімі яе формамі.
- Канфлікты інтарэсаў абвяшчаюцца своечасова і ўцягнутыя ў іх асобы ўстрымліваюцца ад удзелу ў прыняцці адпаведных рашэнняў.
Цэнтр перадавых інструментаў:
- Кантрольны паказальнік дзяржаўнай этыкі (Public ethics benchmark)
Прынцып 7: Кампетэнцыі і здольнасці
- · Прафесійныя навыкі асобаў, уцягнутых у кіраванне, пастаянна развіваюцца і падтрымліваюцца дзеля таго, каб палепшыць выніковасць і эфектыўнасць іх працы.
- · Дзяржаўныя служачыя матываваныя на пастаяннае паляпшэнне выніковасці сваёй працы.
- · Практычныя метады і працэдуры распрацоўваюцца і выкарыстоўваюцца для таго, каб выкарыстоўваць навыкі і дасягаць лепшых вынікаў.
Цэнтр перадавых інструментаў:
- Сучаснае і эфектыўнае кіраванне чалавечымі рэсурсамі(Modern and Effective Human Resources Management)
- Сучаснае лідарства і сучаснае мясцовае кіраванне (Modern Leadership for Modern Local Government)
Прынцып 8: Інавацыі і адкрытасць да пераменаў
- Пры рашэнні праблем выкарыстоўваюцца новыя і эфектыўныя рашэнні, пры прадстаўленні паслугаў перавага аддаецца сучасным метадам.
- Існуе гатоўнасць рэалізоўваць новыя пілотныя і эксперыментальныя праграмы, а таксама вывучаць вывучаць досвед іншых.
- З мэтай дасягнення лепшых вынікаў ствараецца спрыяльная для зменаў атмасфера.
Цэнтр перадавых інструментаў:
- Сучаснае лідарства і сучаснае мясцовае кіраванне (Modern Leadership for Modern Local Government)
- Транс-памежнае супрацоўніцтва (Cross-border co-operation)
Прынцып 9: Устойлівасць і арыентацыя на доўгатэрміновыя мэты
- У стратэгіях улічваюцца патрэбы будучых пакаленняў.
- Пастаянна прымаецца да ўвагі пытанне ўстойлівасці супольнасці.
- Рашэнні скіраваныя на тое, каб інтэрналізаваць усе затраты і не перадаваць будучым пакаленням праблемы і напружанне, ані экалагічныя, ані структурныя, ані фінансавыя, эканамічныя ці сацыяльныя.
- Існуе шырокая і доўгратэрміновая перспектыва адносна будучыні мясцовай супольнасці і разуменне сэнсу неабходнасці такога развіцця.
- Існуе разуменне гістарычных, культурных і сацыяльных праблем, якія маюць абгрунтаванне.
Цэнтр перадавых інстументаў:
- Да сучасных Асацыяцый мясцовых органаў улады (Towards a modern Local Government Association)
- Лепшыя практыкі мясцовага кіравання (Best practice in Local Government)
Прынцып 10: Эфектыўнае кіраванне фінансамі
- Зборы не перавышаюць кошту прадстаўлення паслугаў і не зніжаюць гвалтоўна попыт, асабліва гэта тычыцца дзяржаўных паслугаў.
- Кіраванне фінансавымі рэсурсамі, у тым ліку пры заключэнні кантрактаў аб займах і іх выкарыстання, пры ацэнцы рэсурсаў, даходаў і дэпазітаў, а таксама выкарыстанні выключных даходаў, адбываецца разважліва, на падставе здаровага розуму.
- Шматгадовыя планы бюджэту рыхтуюцца праз кансультацыі з грамадствам.
- Належным чынам адбываецца ацэнка і кіраванне рызыкамі, у тым ліку публікуюцца кансалідаваныя рахункі, а ў выпадку дзяржаўна-прыватных партнёрстваў адбываецца рэалістычнае размеркаванне рызыкаў.
- Мясцовыя ўлады прымаюць удзел у мерапрыемствах міжрэгіянальнай салідарнасці, справядлівага размеркавання абязальніцтваў і выгадаў і змяншэнні рызыкаў (сістэмы выраўнання, міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, узаемная ацэнка рызыкаў і г.д.)
Цэнтр перадавых інструментаў:
- Кантрольны паказальнік мясцовых фінансаў (Local Finance Benchmark)
Прынцып 11: Правы чалавека, культурная разнастайнасць і сацыяльная салідарнасць
- У межах адказнасці мясцовых уладаў выконваюцца, ахоўваюцца і паважаюцца правы чалавека, вядзецца барацьба з дыскрымінацыяй па любым прызнаку.
- Культурная разнастайнасць успрымаецца як каштоўны ўнёсак. Прадпрымаюцца пастаянныя спробы для забеспячэння таго, каб усе былі зацікаўленыя ў існаванні мясцовай супольнасці, атаесамлялі сябе з ёй і не адчувалі сябе выключанымі з яе.
- Заахвочваецца сацыяльная салідарнасць і інтэграцыя праблемных раёнаў.
- Захоўваецца доступ да важнейшых паслугаў, асабліва для найменш абароненых слаёў грамадства.
Цэнтр перадавых інструментаў:
- Міжкультурны індэкс і інструмент вымярэння (The intercultural index and benchmarking tool)
Прынцып 12: Падсправаздачнасць
- Усе адказныя за прыняцце рашэнняў (калектыўныя суб’екты і асобы) нясуць адказнасць за свае рашэнні.
- Рашэнні павінны быць абвешчаныя, растлумачаныя і могуць быць санкцыянаваныя.
- У выпадку парушэння грамадзянскіх правоў існуюць эфектыўныя сродкі прававой абароны супраць недабрасумленных дзеянняў мясцовых уладаў.
Цэнтр перадавых інструментаў:
- Сучаснае лідарства і сучаснае мясцовае кіраванне (Modern Leadership for Modern Local Government)
- ELoGE Benchmark
Крыніца: Савет Еўропы