
Беларускае тэлебачанне апублікавала відэа-сюжэт пра адкрыццё экалагічнай сцежкі ў заказніку “Сакаліны”.
Экасцежка была добраўпарадкавана ў межах праекта “Мачулішчы: экасупольнасць людзей, сокалаў і соснаў”, рэалізаванага Прыватнай даследча-асветніцкай ўстановай “Цэнтр экалагічнага выхавання і развіцця” сумесна з Мачулішчанскім пасялковым выканкамам і падтрыманага ў межах конкурса міні-праектаў TANDEM-IV.
Адкрыццё экасцежкі адбылося 6 кастрычніка. Ва ўрачыстасці адкрыцця прыняў таксама ўдзел Александру Койка, каардынатар Усходняга партнёрства Еўрапейскага агентства мясцовай дэмакратыі – ALDA.
Мэты праекта “Мачулішчы: экасупольнасць людзей, сокалаў і соснаў”:
- Павышэнне экалагічнай культуры і сацыяльнай актыўнасці жыхароў г.п. Мачулішчы і стварэнне турыстычнай інфраструктуры;
- Прыцягненне грамадзян у працэс прыняцця рашэнняў мясцовага значэння праз прыродаахоўную, культурна-адукацыйную і эколага-асветніцкую дзейнасць;
- Развіццё камунікацыі і ўсталяванне эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж мясцовымі органамі ўлады, грамадскімі арганізацыямі і грамадзянамі;
- Стварэнне экасцежкі, абарона рэдкіх відаў флоры і фаўны, добраўпарадкаванне ляснога парка.