Практыка грамадскага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні

18 кастрычніка ў г. Слаўгарад прайшоў семінар “Практыка грамадскага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні”, арганізаваны АГА “Фонд ім.Льва Сапегі” ў супрацоўніцтве са Слаўгарадскім раённым Саветам дэпутатаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыні раённых Саветаў дэпутатаў Магілёўскай вобласці, сельскіх Саветаў Слаўгарадскага і сумежных раёнаў, а таксама прадстаўнікі грамадзскіх арганізацый.

У межах эксперты нашай арганізацыі распавялі пра досвед узаемадзеяння грамадзян і мясцовых органаў улады ў вырашэнні пытанняў мясцовага значэння ў межах праекта “TANDEM” (Міраслаў Кобаса), прадставілі аналіз беларускага заканадаўства аб формах грамадскага ўдзелу на мясцовым узроўні (Андрэй Завадскі) і выказалі прапановы па дасканаленні форм удзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў (Міраслаў Кобаса).

Акрамя таго ўдзельнікі праграмы “TANDEM” Сяргей Жылік (метадыст ДУК Ашмянскі РЦК), Наталля Сідарава (нам.старшыні Кармянскага раённага выканаўчага камітэта) і Мікалай Лістападаў (дырэктар мясцовага фонда развяцця “Старт-Усход”) распавялі пра лепшыя практыкі грамадскага ўдзелу і рэалізацыі мясцовых грамадзянскіх ініцыятыў у межах праектаў “Стварэнне і дзейнасць клуба стараст вёсак “КУТ”, “Кармянскі край – магчымасці для ўсіх” і “Экатур у “Шангры-Ла” адпаведна.

АГА “Фонд ім.Льва Сапегі” выказвае падзяку Святлане Езерскай, старшыні  Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў, за дапамогу ў арганізацыі і правядзення мерапрыемства.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *