
У межах конкурса “TANDEM IV – Устойлівае супрацоўніцтва паміж НДА і мясцовымі органамі ўлады дзеля актывізацыі ўдзелу грамадзян у мясцовым самакіраванні і развіцця мясцовых супольнасцей у Рэспубліцы Беларусь” мы атрымалі 160 заявак па двум лотам (97 заявак – Лот А, 63 – Лот Б).
Усе пералічаныя міні-праекты былі прызнаныя пераможцамі конкурса і згодна з заканадаўствам прайшлі рэгістрацыю ў Дэпартаменце гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Праект TANDEM-IV cкіраваны на ўцягненне і падтрымку грамадскага ўдзелу грамадзян у вырашэнне пытанняў мясцовага значэння шляхам умацавання ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж недзяржаўнымі арганізацыямі і мясцовымі органамі кіравання па пытаннях устойлівага развіцця.
Праект закліканы да спрыяння развіцця мясцовых супольнасцей і арганізацый грамадзянскай супольнасці і іх узаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады як праз прадстаўленне тэхнічнай, так і фінансавай падтрымкі дзеля рэалізацыі міні-праектаў на мясцовым узроўні.
Праект: “Будучыня – гэта мы”
Хто рэалізуе? Смаргонскі мясцовы дабрачынны фонд “Паўночныя Афіны М.К. Агінскага” у супрацоўніцтве з Залескім сельскім Савет (Смаргонскі р-н, Гродзенская вобласць, аг. Залессе).
У чым ідэя праекта?
- Павышэнне патэнцыялу моладзі аг. Залессе праз прыцягненне яе да мясцовага самакіравання і працэсы вырашэння пытанняў на мясцовым узроўні;
- Развіццё моладзевага самакіравання праз рэалізацыю мерапрыемстваў у сферы гістарычнай і культурнай спадчыны аг. Залессе і папулярызацыю здаровага ладу жыцця;
- Развіццё ўзаемадзеяння моладзевага самакіравання, грамадскасці і мясцовых органаў улады ў вырашэнні бягучых праблем аг. Залессе;
- Распрацоўка роварнага шляху, стварэнне спартовай пляцоўкі, выданне кнігі па краязнаўстве.
Праект: “Кармянскі край – магчымасці для ўсіх”
Хто рэалізуе? Кансалтынгавая ўстанова “Сацыяльныя тэхналогіі бізнэса” сумесна з Кармянскім райвыканкамам (Гомельская вобласць, г.п. Карма).
У чым ідэя праекта?
- Прыцягненне жыхароў г.п. Карма ў працэс прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні дзеля рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця тэрыторыі;
- Спрыянне ў стварэнні інфраструктуры для актыўнага і здаровага адпачынку, а таксама раённага грамадскага цэнтра адукацыі дарослых;
- Развіццё ўзаемадзеяння паміж грамадзянамі, грамадскімі арганізацыямі, структурамі бізнэса і мясцоўвымі органамі ўлады ў Кармянскім раёне;
- Добраўпарадкаванне берага возера для адпачынку і спорту.
Праект: “Мачулішчы – экасупольнасць людзей, сокалаў і соснаў”
Хто рэалізуе? Прыватная даследча-асветніцкая ўстанова “Цэнтр экалагічнага выхавання і развіцця” сумесна з Мачулішчанскім пасялковым выканкамам (Мінскі р-н, г.п. Мачулішчы).
У чым ідэя праекта?
- Павышэнне экалагічнай культуры і сацыяльнай актыўнасці жыхароў г.п. Мачулішчы і стварэнне турыстычнай інфраструктуры;
- Прыцягненне грамадзян у працэс прыняцця рашэнняў мясцовага значэння праз прыродаахоўную, культурна-адукацыйную і эколага-асветніцкую дзейнасць;
- Развіццё камунікацыі і ўсталяванне эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж мясцовымі органамі ўлады, грамадскімі арганізацыямі і грамадзянамі;
- Стварэнне экатрапы, абарона рэдкіх відаў флоры і фаўны, добраўпарадкаванне ляснога парка.
Праект: “Добрасуседства – разам створым двор сваёй мары!”
Хто рэалізуе? Недзяржаўная ўстанова “Цэнтр экалагічных рашэнняў” разам з Мінскім райвыканкамам (аг. Гатава).
У чым ідэя праекта?
- Развіццё грамадзянскага ўдзелу праз рэалізацыю грамадскай ініцыятывы, скіраванай на добраўпарадкаванне дваравой тэрыторыі дамоў 14, 16 і 18 па вул. Металургічнай у аг. Гатава;
- Фарміраванне ў грамадзян практычных навыкаў экапрыязнага карыстання;
- Развіццё ўзаемадзеяння грамадзян і арганізацый грамадзянскай супольнасці з мясцовымі органамі ўлады і накапленне імі практычнага досведу ў вырашэнні бягучых праблем аг. Гатава;
- Стварэнне на дваравой тэрыторыі дзіцячай і спартовай пляцоўкі.
Праект: “Дакрануцца да прыроды”
Хто рэалізуе? Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова ўстойлівага развіцця “Зялёны абярэг” разам з Парэчанскім сельвыканкамам (Гродненскі р-н, в. Новая Руда).
У чым ідэя праекта?
- Сацыяльная адаптацыя людзей з парушэннямі зроку, фарміраванне экалагічных ведаў, культуры і беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя, атрыманне досведу бяспечных паводзінаў у сацыяльным і прыродным асяроддзі;
- Прыцягненне грамадзян да вырашэння пытанняў мясцовага значэння;
- Стварэнне экалагічнай трапы для людзей з аслабленым зрокам.
Праект: “Захаваем спадчыну разам”
Хто рэалізуе? Грамадская ініцыятыва “Дубрава” (Віцебская вобл., г. Дуброўна)
У чым ідэя праекта?
- Захаванне культурнай спадчыны, фарміраванне экалагічнай культуры насельніцтва, прыцягненне грамадзян да рашэння праблем на мясцовым узроўні і павышэнне сацыяльнай адказнасці моладзі.
- Добраўпарадкаванне гарадскога парка.
Праект: “З клопатам пра бліжняга”
Хто рэалізуе? ГА «Кобрынскі клуб дзелавых жанчын “Бона” (Кобрынскі р-н, Брэсцкая вобласць, Батчынскі сельсавет).
У чым ідэя праекта?
- Прыцягненне грамадзян да працэсу прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні;
- Спрыянне жыхарам Батчынскага сельсавета ў добраўпарадкаванні пляцовак для камунікацыі – месцаў чакання аўталавак ў вёсках Паляцічы, Батчы, Андронава, Шыповічы, Літвінкі і пасёлку Фруктовы, а таксама зоны адпачынку са сцэнай у р-не вул.Цэнтральнай пасёлка Птушкафабрыка;
- Развіццё камунікацыі і ўсталяванне эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж грамадзянамі і мясцовымі органамі ўлады.
Праект: “Экатур у Шангры-Ла”
Хто рэалізуе? Мясцовы фонд развіцця “Старт-Усход” (Краснапольскі р-н, Магілёўская вобласць, в. Брылёўка).
У чым ідэя праекта?
- Прыцягненне жыхароў Краснапольскага раёна ў мясцовае самакіраванне і працэсы прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні;
- Развіццё мясцовага самакіравання і грамадскага ўдзелу праз рэалізацыю мерапрыемстваў у сферы аховы ўнікальнага прыроднага комплексу і паляпшэння экалагічнага стану прыроднага асяроддзя Краснапольскага раёна;
- Развіццё ўзаемадзеяння грамадзян, арганізацый грамадзянскай супольнасці і мясцовых органаў кіравання ў вырашэнні бягучых праблем Краснапольскага раёна;
- Добраўпарадкаванне дэндрапарка, абарона рэдкіх відаў флоры і фаўны.
Праект: “Дуга Струвэ – спадчына стагоддзяў”
Хто рэалізуе? Грамадскі Савет музея “Дугі Струвэ” (Ашмянскі р-н, Гродненская вобласць, аг. Гальшаны).
У чым ідэя праекта?
- Захаванне культурнай спадчыны, прыцягненне грамадзян у вырашэнне праблем на мясцовым узроўні і павышэнне сацыяльнай актыўнасці моладзі;
- Добраўпарадкаванне геадэзічных пунктаў і развіццё музея Дугі Струвэ.