Семінар па пытаннях развіцця асацыяцый мясцовых Саветаў

11 снежня адбываецца семінар па пытаннях развіцця асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў у Рэспубліцы Беларусь, які праводзіцца ў межах працы Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сумесна з Саветам Еўропы.

Падчас мерапрыемства старшыня Праўлення АГА “Фонд імя Льва Сапегі” Міраслаў Кобаса выступіў з дакладам “Прынцыповыя пытанні стварэння Асацыяцыі мясцовых Саветаў”.

 

 

 

 

Семінар быў прысвечаны вывучэнню досведу сістэмы мясцовага самакіравання ў краінах, якія ўваходзяць у Савет Еўропы, і еўрапейскага досведу функцыянавання асацыяцый органаў мясцовага самакіравання, а таксама абмеркавання шляхоў эфектыўнасці работы органаў мясцовага самакіравання і перспектыў стварэння і дзейнасці асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў у Рэспубліцы Беларусь.