Спачуванні з нагоды забойства сп.Паўла Адамовіча

Сябры Асветніцкага грамадскага аб’яднання “Фонд імя Льва Сапегі” шчыра смуткуюць з выпадку забойства спадара Паўла Адамовіча – прэзідэнта г.Гданьск, аднаго з выбітных прадстаўнікоў сучаснага польскага грамадства, які сваёй штодзённай працай на пасадзе галавы горада на працягу двух дзясяткаў год ствараў вобраз новай Польшчы, як аднаго з лідараў агульнаеўрапейскага развіцця, поспеху і дабрабыту.

Спадар Павел Адамовіч шмат зрабіў дзеля таго, каб кожны яго суайчыннік адчуваў сваю значнаць у грамадзянскай супольнасці, меў дачыненне да паляпшэння жыцця грамадства і быў гатовы браць на сябе адказнасць за прыняццё і выкананне рашэння.

Мы шчыра спачуваем грамадзянам Польшчы і патрымліваем усіх тых, хто адчувае ў сябе гатоўнасць і неабходнасць працягваць працу спадара Паўла Адамовіча і барацьбу за тыя дэмакратычныя ідэалы, якія былі для яго асновай і сэнсам жыцця.