Сумеснае паседжанне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі і Акадэміі кіравання

27 лютага ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь праходзіць сумеснае паседжанне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Паседжанне прысвечанае фарміраванню асноўных накірункаў устойлівага развіцця тэрыторый у мэтах правядзення эфектыўнай рэгіянальнай палітыкі, скіраванай на павышэнне якасці жыцця насельніцтсва.

Адкрыў паседжанне Старшыня Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Праўлення АГА “Фонд ім.Льва Сапегі” Міраслаў Кобаса выступіў з прэзентацыяй па тэме развіцця асацыяцый мясцовага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь.

Таксама ў паседжанні прымаюць удзел Міністр эканомікі РБ, Міністр фінансаў, Міністр працы і сацыяльнай абароны, Міністр сельскай гаспадаркі, прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў, Міністэрства ЖКГ, Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя і прадстаўнікі пастаянных камісій Савета Рэспублікі.