Вестник самоуправления 2018-03 (30)

Возможна ли реализация государственно-частного партнёрства в Беларуси? Читайте в номере:

  • Государственно-частное партнёрство: прошло, настоящее и перспективы, (Криворотько Ю.),
  • Государственно-частное партнёрство на локальном уровне: опыт Сербии,
  • Бюджеты гражданского участия (Кавалкин В.),
  • Приоритеты в улучшении среды для деятельности гражданского общества (Резолюция Конференции БНП ФГС ВП от 26.01.2019).

Вестника самоуправления
.

Конкурс дапамог рэалізаваць у розных кутках краіны шыкоўныя праекты

З чаго пачынаюцца добрыя справы? З ідэі? З людзей, гатовых аб’яднаць вакол сябе іншых? З выдзеленых грошай? Яно, безумоўна, так. Але часам не хапае маленькага штуршка. І конкурс «TANDEM ІV — Устойлівае супрацоўніцтва паміж НДА і мясцовымі органамі ўлады дзеля актывізацыі ўдзелу грамадзян у мясцовым самакіраванні і развіцця мясцовых супольнасцей у Рэспубліцы Беларусь» дапамог рэалізаваць у розных кутках нашай краіны шэраг шыкоўных праектаў. Стары закінуты парк у Дуброўне ператварыўся ў зону адпачынку, быў добраўпарадкаваны пляж  у Кармянскім раёне, узяты пад ахову ўнікальны дэндрапарк у Краснаполлі, на Гродзеншчыне з’явілася экасцежка для людзей з парушэннямі зроку, у гарпасёлку Мачулішчы актывісты ўзяліся за ахову рэдкіх птушак і раслін, у Ашмянах дзейнічае цудоўны музей Дугі Струвэ, у Кобрынскім раёне вясковыя жыхары зараз могуць з камфортам чакаць прыезду аўтакрам: з’явіліся навесы і лавачкі, у розных кутках Беларусі былі абсталяваны пляцоўкі для дзяцей і заняткаў спортам.

Continue reading “Конкурс дапамог рэалізаваць у розных кутках краіны шыкоўныя праекты”

Выніковая канферэнцыя праекта “TANDEM-IV”

1 сакавіка 2019 г. адбылася завяршальная канферэнцыя праекта “TANDEM-IV – супрацоўніцтва дзеля ўдзелу грамадзян у мясцовых супольнасцях у Рэспубліцы Беларусь” падчас якой былі прэзентаваныя вынікі 11 малых праектаў, рэалізаваных дзякуючы падтрымцы Еўрапейскай асацыяцыі мясцовай дэмакратыі – ALDA. Continue reading “Выніковая канферэнцыя праекта “TANDEM-IV””

Віншаванне з нагоды 8 сакавіка

Дарагія жанчыны!

Віншую Вас з надыходзячым Міжнародным днём жанчын!

Жаночае лідарства – гэта вялікі патэнцыял для нашага грамадства, які складана пераацаніць.

Жадаю Вам спрыяльных умоваў для развіцця ў тых сферах, якія Вы лічыце важнымі, павагі і падтрымкі аднадумцаў і блізкіх.

Няхай здзяйсняюцца Вашы мары!

Міраслаў Кобаса
Старшыня Праўлення

Як фарміруюцца асноўныя напрамкі ўстойлівага развіцця тэрыторый

Сумеснае пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі праходзіць гэтымі днямі ў Мінскай вобласці. Сенатары, дэпутаты і прадстаўнікі міністэрстваў абмяркоўваюць, як фарміруюцца асноўныя напрамкі ўстойлівага развіцця тэрыторый. Continue reading “Як фарміруюцца асноўныя напрамкі ўстойлівага развіцця тэрыторый”