
Калі Вы маеце пытанні датычныя распрацоўкі праектнай заяўкі Вы можаце атрымаць тэлефонную кансультацыю спецыялістаў АГА “Фонд імя Льва Сапегі”. Тэлефонную кансультацыю можна атрымаць у працоўныя дні з 11.00 па 17.00 цягам усяго тэрміну падачы заявак акрамя 10-14 чэрвеня 2019 г.
Тэлефон: 8(017)286-32-44.
Таксама Вы можаце скіраваць свае пытанні на эл. пошту levsapieha@gmail.com.
Праект “TANDEM V” cкіраваны на ўцягненне і падтрымку грамадскага ўдзелу грамадзян у вырашэнне пытанняў мясцовага значэння шляхам умацавання ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж недзяржаўнымі арганізацыямі і мясцовымі органамі кіравання па пытаннях устойлівага развіцця.
Падрабязней пра ўмовы конкурса і неабходныя дакументы можна даведацца па спасылцы.