Выніковая канферэнцыя праекта “TANDEM-V”

28 – га  лістапада 2020 г. адбылася завяршальная канферэнцыя праекта “TANDEM-V – супрацоўніцтва дзеля ўдзелу грамадзян у мясцовых супольнасцях у Рэспубліцы Беларусь” падчас якой былі прэзентаваныя вынікі 10 малых праектаў, рэалізаваных дзякуючы падтрымцы Еўрапейскай асацыяцыі мясцовай дэмакратыі – ALDA.

Міраслаў Кобаса, Старшыня Праўлення АГА “Фонд імя Льва Сапегі”, прывітаў удзельнікаў канферэнцыі і распавёў пра досвед рэалізацыі праграмы TANDEM–V і дасягненняў у сферы развіцця ўзаемадзеяння на мясцовым узроўні.

Асноўную частку канферэнцыі склалі прэзентацыі вынікаў 10 праектаў, рэалізаваных у межах праграмы TANDEM-V

Азнаёміцца з прэзентацыямі праектаў, рэалізаваных у межах праекта TANDEM-V можна па спасылцы.