Limon Tour World Guide Tranzito DriveZona

+375 17 286 32 44

Хто мы?

Асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Фонд імя Льва Сапегі» ─ гэта недзяржаўная, непалітычная, некамерцыйная арганізацыя нацыянальнага маштабу. Была створаная 26 чэрвеня 1992 года па ініцыятыве дэпутатаў мясцовых Саветаў з Мінску, Віцебску, Гомеля, Брэста, Магілёва, Гродна ды іншых гарадоў. АГА “Фонд імя Льва Сапегі” перарэгістравана Міністэрствам юстыцыі 31 мая 1999 г.

Мы аб’ядноўваем юрыстаў, эканамістаў, сацыёлагаў, выкладчыкаў, дэпутатаў мясцовых Саветаў, прадстаўнікоў культуры, прэсы, бізнесу.

Чаму мы так завемся ?

Аб’яднанне носіць імя канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі (1557-1633). Час яго жыцця – гэта дзесяцігоддзі максімальнага росквіту Вялікага Княства Літоўскага – «залаты век» сярэднявечнай Беларусі, якому не ў малой ступені спрыяў сваёй нястомнай працай сам Сапега.



Леў Сапега вядомы як:

• выдатны юрыст, адзін з аўтараў Статута Вялікага Княства Літоўскага (1588г.);

• бліскучы дыпламат, які значна ўмацаваў беларускую дзяржаўнасць;

• паслядоўны абаронца правоў і вольнасцяў грамадзян, які спрыяў укараненню рэгіянальнай дэмакратыі і гарадскога самакіравання ў форме Магдэбургскага права;

• таленавіты военачальнік, які неаднаразова паспяхова супрацьстаяў знешняй агрэсіі;

• асветнік і мецэнат, які клапаціўся пра развіццё адукацыі і культуры. Для нас Леў Сапега — гэта ідэал беларускага грамадзяніна і патрыёта.

  

Падрабязней: Чаму мы так завемся?

АГА “Фонд ім. Льва Сапегі” за мінулы перыяд выдала і распаўсюдзіла:

    1.  Перыядычны муніцыпальны інфармацыйны бюлетэнь АГА “Фонд ім. Льва Сапегі” (6 нумароў, 1995-1996);
    2.  Канцепцыя рэформы мясцовага самакіравання і муніцыпальныя законапраекты Цэнтра праблем самакіравання (1995);
    3.  Муніцыпальны агляд «Заканадаўства аб мясцовым самакіраванні Рэспублікі Беларусь» (1995);
    4.  Дакументы і матэрыялы асацыяцый мясцовых органаў улады краінаў Балтыі (1995);
    5.  Муніцыпальныя агляды па заканадаўству і муніцыпальных сістэмах Балгарыі, Венгрыі, Даніі, Іспаніі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расійскай Федэрацыі (1995-1996);
    6.  Агляд сістэмы мясцовага самакіравання ФРГ (па матерыялах семінараў у рамках праграмы TACIS, 1996);

      Падрабязней: Выдавецкая дзейнасць

Асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Фонд імя Льва Сапегі»


Асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Фонд імя Льва Сапегі» пачало фарміравацца як арганізацыя ў 1991 годзе і было зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі 11 жніўня 1992 года як грамадская, непалітычная, няпрыбытковая арганізацыя.
Фонд прайшоў перарэгістрацыю 31 мая 1999 года (пасведчанне № 00072).

 

 

 

 

 

Падрабязней...ПРА АГА "ФОНД ім. Л.САПЕГІ"

Напішыце нам






Finland