Limon Tour World Guide Tranzito DriveZona

+375 17 286 32 44

Хто мы?

Асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Фонд імя Льва Сапегі» ─ гэта недзяржаўная, непалітычная, некамерцыйная арганізацыя нацыянальнага маштабу. Была створаная 26 чэрвеня 1992 года па ініцыятыве дэпутатаў мясцовых Саветаў з Мінску, Віцебску, Гомеля, Брэста, Магілёва, Гродна ды іншых гарадоў. АГА “Фонд імя Льва Сапегі” перарэгістравана Міністэрствам юстыцыі 31 мая 1999 г.

Мы аб’ядноўваем юрыстаў, эканамістаў, сацыёлагаў, выкладчыкаў, дэпутатаў мясцовых Саветаў, прадстаўнікоў культуры, прэсы, бізнесу.

Чаму мы так завемся ?

Аб’яднанне носіць імя канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі (1557-1633). Час яго жыцця – гэта дзесяцігоддзі максімальнага росквіту Вялікага Княства Літоўскага – «залаты век» сярэднявечнай Беларусі, якому не ў малой ступені спрыяў сваёй нястомнай працай сам Сапега.



Леў Сапега вядомы як:

• выдатны юрыст, адзін з аўтараў Статута Вялікага Княства Літоўскага (1588г.);

• бліскучы дыпламат, які значна ўмацаваў беларускую дзяржаўнасць;

• паслядоўны абаронца правоў і вольнасцяў грамадзян, які спрыяў укараненню рэгіянальнай дэмакратыі і гарадскога самакіравання ў форме Магдэбургскага права;

• таленавіты военачальнік, які неаднаразова паспяхова супрацьстаяў знешняй агрэсіі;

• асветнік і мецэнат, які клапаціўся пра развіццё адукацыі і культуры. Для нас Леў Сапега — гэта ідэал беларускага грамадзяніна і патрыёта.

  

 

Нашы накірункі дзейнасці:

• Развіццё мясцовага самакіравання

• Правы чалавека

• Развіццё і падтрымка НДА

• Падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў У чым мы бачым свае задачы?

• у распрацоўцы праграм рэфармавання і ўдас-каналення мясцовага кіравання і самакіравання ў Беларусі;

• у аналізы беларускага і замежнага закана-даўства, у спрыянні пры распрацоўцы нарматыўных актаў па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання;

• у супрацоўніцтве з беларускімі і замежнымі НДА для ўмацавання дэмакратыі ў Беларусі, развіцця міжнародных сувязяў і агульнаеўрапейскай інтэграцыі;

• у спрыянні адраджэнню і развіццю традыцый нацыянальнай культуры, гістарычнай спадчыны народаў Беларусі і ўмацаванню яе суверэнітэта;

• у падтрымцы грамадзянскіх ініцыятыў з боку грамадскіх аб’яднанняў і фізічных асобаў;

• у развіцці сістэмы грамадзянскай адукацыі.

Якія ў нас магчымасці?

АГА «Фонд імя Льва Сапегі» мае шырокае прадстаўніцтва ў рэгіёнах Беларусі, дзе працуюць прадстаўніцтвы аб’яднання. Яны валодаюць тэхнічным і арганізацыйным патэнцыялам. Пры кожным прадстаўніцтве дзейнічае экспертна-аналітычны савет з супрацоўнікаў навуковых устаноў, дэпутатаў і спецыялістаў мясцовых органаў улады, выкладчыкаў і лідэраў грамадскіх аб’яднанняў.

АГА «Фонд імя Льва Сапегі» мае cтатус назіральніка пры Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы, а таксама пры камісіі Міжпарламенцкай асамблеі краін-удзельнікаў СНД па вывучэнні вопыта дзяржбудаўніцтва і мясцовага самакіравання. АГА «Фонд імя Льва Сапегі» ўваходзіць у ALDA (European Association for Local Democracy). Нашы дасягненні: За час свайго існавання аб’яднаннем паспяхова рэалізавана больш за 50 праектаў, ў тым ліку больш 20 – абласнымі аддзяленнямі.

Напішыце нам






Finland