Limon Tour World Guide Tranzito DriveZona

+375 17 286 32 44

Асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Фонд імя Льва Сапегі»


Асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Фонд імя Льва Сапегі» пачало фарміравацца як арганізацыя ў 1991 годзе і было зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі 11 жніўня 1992 года як грамадская, непалітычная, няпрыбытковая арганізацыя.
Фонд прайшоў перарэгістрацыю 31 мая 1999 года (пасведчанне № 00072).

 

 

 

 

 

 

Назва і рэгістрацыйныя дадзеныя:

АГА «Фонд iмя Льва Caneгi» - недзяржаўная непалітычная, некамерцыйная арганізацыя. Адно са старэйшых беларускіх грамадскіх аб'яднанняў, што было створана 26 чэрвеня 1992 г. дзеля спрыяння:

- усталявання i развіцця дэмакратычных рэформаў у Рэспубліцы Беларусь у галіне мясцовага самакіравання, эканомікі, навукі, культуры;

- развіццю ў Беларусі грамадзянскай супольнасці;

- прапагандзе ідэй дэмакратыі.

Мы аб'ядноўваем вядомых юрыстаў, эканамістаў, сацыёлагаў, гісторыкаў, дэпутатаў мясцовых Саветаў, прадстаўнікоў культуры, прэсы і бізнэсу.

Асветніцкаму грамадскаму аб’яднанню "Фонд ім. Льва Сапегі" 31 мая 2001 г. прысвоены статус назіральніка ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Еўропы.

Задачы АГА "Фонд імя Льва Сапегі"

-распрацоўка прапаноў па рэфармаванню i удасканаленню мясцовага кіравання i самакіравання у Беларусі;

-аналіз беларускага i замежнага заканадаўства, спрыянне распрацоўцы нарматыўных актаў па пытаннях мясцовага самакіравання;

-супрацоўніцтва з беларусммі i замежнымі недзяржаунымі аргаызацыямі для ўмацавання дэмакратыі ў Беларусі развіццё міжнародных сувязяў;

-спрыянне адраджэнню i развіццю традыцый нацыянальнай культуры, гістарычнай спадчыны народу Беларусі i ўмацаванню яе суверэнітэта;

-падтрымка грамадзянскіх ініыятыў з боку грамадскіх аб'яднанняў i фізічных асобаў;

-развіццё сістэмы грамадзянскай адукацыі.

Накірункі Нашай дзейнасці:

-развіцце мясцовага самакіравання

-рэалізацыя правоў грамадзян ў лакальнай супольнасці

-развіцце і падтрымка рэгіянальных недзяржаўных арганізацый

-падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў

-ажыццяўленне асветніцкай, навуковай і выдавецкай працы

Місія арганізацыі:

Спрыянне працэсам паслядоўнага ўстанаўлення і развіцця дэмакратычных рэформаў у Рэспубліцы Беларусь у галіне мясцовага самакіравання, павышэння прававой культуры і абароны правоў грамадзянаў, развіцця рынкавай эканомікі.


Асноўныя мэты арганізацыі:
1. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы мясцовага самакіравання.
2. Станаўленне і развіццё NGО на рэгіянальным узроўні.
3. Абарона правоў і свабод чалавека ў лакальнай супольнасці.
4. Развіццё і падтрымка грамадзянскіх ініцыятываў.

 

СТРУКТУРА АГА “Фонд ім. Льва Сапегі”:


1* Праўленне
2* Рэвізійная камісія
3* Экспертная Рада
4* Рэгіянальныя прадстаўнікі ва ўсіх абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь (без права юрыдычнай асобы)

Пры непасрэднай падтрымцы АГА “Фонд ім. Льва Сапегі” створана больш за 50 NGO, падтрымліваюцца грамадзянскія ініцыятывы на лакальным узроўні (устанаўленне помніка Льву Сапега ў горадзе Слоніме, экалагічны рух, моладзевыя праблемы).
Дзякуючы рэгіянальным адукацыйным мерапрыемствам толькі за 1996-2005 гг. свой прафесійны і адукацыйны ўзровень павысілі больш за 3500 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і дзеячоў самакіравання.

 

Finland