Limon Tour World Guide Tranzito DriveZona

+375 17 286 32 44
Просмотров: 5051

АГА “Фонд ім. Льва Сапегі” за мінулы перыяд выдала і распаўсюдзіла:

    1.  Перыядычны муніцыпальны інфармацыйны бюлетэнь АГА “Фонд ім. Льва Сапегі” (6 нумароў, 1995-1996);
    2.  Канцепцыя рэформы мясцовага самакіравання і муніцыпальныя законапраекты Цэнтра праблем самакіравання (1995);
    3.  Муніцыпальны агляд «Заканадаўства аб мясцовым самакіраванні Рэспублікі Беларусь» (1995);
    4.  Дакументы і матэрыялы асацыяцый мясцовых органаў улады краінаў Балтыі (1995);
    5.  Муніцыпальныя агляды па заканадаўству і муніцыпальных сістэмах Балгарыі, Венгрыі, Даніі, Іспаніі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расійскай Федэрацыі (1995-1996);
    6.  Агляд сістэмы мясцовага самакіравання ФРГ (па матерыялах семінараў у рамках праграмы TACIS, 1996);
    7.  Метадычны дапаможнік "Самакіраванне ў Беларусі: праблемы і перспектывы" (1996);
    8.  Метадычны дапаможнік «Агляд законаў аб мясцовых органах улады ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы»(1996);
    9.  Брашура «Муніцыпальная сістэма Даніі» (1995);
    10.  Брашура «Выбарчыя сістэмы» (1995);
    11.  Брашура «Вольныя беларускія гарады» (1996);
    12.  Брашура «Грамадзянская супольнасць» (3 выпускі, 1995, 1996, 1998);
    13.  Брашура «Стварэнне і дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў» (1996);
    14.  Метадычны дапаможнік «Вучымся демакратыі без нуды і з ахвотай» (1 і 2 часткі, 1996-1997);
    15.  Брашура «Няўрадавыя арганізацыі беларускай правінцыі: праблемы і задачы» (1998);
    16.  Зборнік «Грамадзянскія ініцыятывы і абарона правоў грамадзян» (1998);
    17.  Кніга «Да дэмакратыі праз грамадзянскую супольнасць» (2000);
    18.  Кніга «Еўрапейская Хартыя мясцовага самакіравання: Беларусь, Польшча, Швецыя» (2000);
    19.  Кніга «Мясцовае самакіраванне ў Швецыі» (2000);
    20.  Каментарый да Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” (2001), 2004г. – 2-е дапоўненае выданне (2004г.);
    21.  Кніга “Мясцовае самакіраванне ў Беларусі і іншых краінах” (2005г.);
    22.  Брашура “Галоснасць і мясцовая ўлада” (2006г.);
    23.  Кніга “Мясцовае самакіраванне ў Беларусі” (2007г.);
    24.  Брашура “Дэпутатам мясцовых Саветаў дэпутатаў аб прававых асновах мясцовага самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь” (2007г.);
    25.  Брашура “Мясцовае самакіраванне: маніторынг важнейшых заканадаўчых актаў за 2006г.” (2007г.)
    26.  Бюлетэнь «Веснік самакіравання», выпускі 1 – 19 (2002-2007)
    27.  Кніга “Вялікі канцлер Вялікага княства” (2008г.)
    28.  Брашура “ Мясцовае самакіраванне: маніторынг асноўных заканадаўчых актаў за 2007г.” (2008г.)

Перыядычна матэрыялы семінараў і мерапрыемстваў АГА “Фонд ім. Льва Сапегі” публікаваліся ў прэсе.



Звяртаем Вашую ўвагу на тое, што большасць матэрыялаў, кніг, публікацый знаходзяцца на нашым сайце ў раздзеле ПУБЛІКАЦЫІ. Па меры паступлення яны будуць дадавацца і абнаўляцца.


Мы будзем рады, калі нашыя выданні спатрэбіцца Вам і прынясуць карысць, але просім пры выкарыстанні матэрыялаў спасылацца на сайт http://sapieha.org

Finland