Limon Tour World Guide Tranzito DriveZona

+375 17 286 32 44

27 верасня 2017 г. у г. Смаргонь адбыўся семінар “Практыка ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні”.

Удзел грамадзян у вырашэнні мясцовых пытанняў у значнай колькасці еўрапейскіх краін за апошнія гады атрымаў высокую адзнаку і павагу з боку грамадзянскай супольнасці. Але не менш важным з’яўляецца і тое, што высокая адзнака грамадзянскага ўдзелу таксама сыходзіць з боку цэнтральнай і мясцовай улады.

Удзел грамадзян дапамагае прымаць мясцовым уладам больш якасныя рашэнні, рэалізаваць свае права на мясцовае самакіраванне, адыходзіць ад патэрналісцкіх настрояў і больш абапірацца на свае сілы і традыцыі грамады.

Семінар быў падрыхтаваны і праведзены АГА “Фонд імя Льва Сапегі” сумесна са Смаргонскім мясцовым дабрачынным фондам “Паўночныя Афіны Міхала Клеафаса Агінскага” і Смаргонскім раённым Саветам дэпутатаў пры падтрымцы Фонда імя Фрыдрыха Эберта ў межах праграмы па развіццю ў Беларусі мясцовага самакіравання і грамадзянскай супольнасці.

У семінары прынялі ўдзел 25 чалавек – дэпутаты раённага і сельскіх Саветаў Смаргонскага раёна, старасты вёсак, прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў раёна, а таксама прадстаўнікі Вілейскага раённага Савета дэпутатаў і Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта, эксперты АГА “Фонд імя Льва Сапегі” з Мінска.

Падрабязней: Cемінар “Практыка ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні”

Прадстаўнікі АГА "Фонд імя Льва Сапегі" прынялі ўдзел у семінары "Практыка грамадзянскага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні". Семінар адбыўся ў г.Мазыр 11 красавіка 2017 г. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Камітэтаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (КТГС), старасты сельскіх саветаў, дэпутаты Мозырскага раённага Савета, у тым ліку старшыня Мозырскага раённага Савета дэпутатаў - Гвоздзь С.А.

Семінар адкрыў мадэратар, дэпутат Мозырскага раённага Савета і старшыня КТГС мікрараёна Малінінскі Мікалай Васільевіч Гайдукоў. Пасля якога з вітальным словам выступіў старшыня Мозырскага раённага Савета дэпутатаў - Гвоздзь Сяргей Аляксандравіч.

Старшыня Праўлення АГА "Фонд імя Льва Сапегі" Міраслаў Кобаса прадставіў прэзентацыю "Формы ўдзелу грамадзян у рэалізацыі мясцовага самакіравання". Прэзентацыя ахоплівала такія тэмы як індывідуальная матывацыя грамадзян да ўдзелу ў жыцці мясцовай супольнасці і вырашэнні праблем на мясцовым узроўні, актыўнасць грамадзян па пытанні вырашэння мясцовых праблем на прыкладзе праектаў АГА "Фонд імя Льва Сапегі" і магчымыя спосабы паляпшэння інфраструктуры ўзаемадзеяння мясцовых уладаў, грамадзян і іх аб'яднанняў.

Эксперт АГА "Фонд імя Льва Сапегі" Андрэй Завадскі выступіў з прэзентацыяй "Аналіз беларускага заканадаўства аб формах грамадскага ўдзелу ў рашэнні мясцовых задач". Чырвонай стужкай выступу Андрэя Завадскага сталася ідэя грунтоўных зменаў заканадаўства з мэтай выразнага раздзялення паняццяў кіравання і самакіравання, фіксацыі нормаў па ўдзеле грамадзян у падтрыхтоўцы, прыняцці і кантролі рашэнняў на мясцовым узроўні, а таксама надання органам самакіравання паўнамоцнтваў і прадстаўлення фінансавання.

Падрабязней: Практыка грамадзянскага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні

Мерапрыемства адбылося ў Кракаве (Польша) 27-28 сакавіка.

Кангрэс сабраў каля 1800 чалавек - рэгіянальных лідараў, прадстаўнікоў дзяржаўнай адміністрацыі, навукова-даследчых устаноў і бізнэсу, культуры, НДА і СМІ з 40 краін, у тым ліку ЗША, Аўстраліі і інш.

Ён стаў адной з найбуйнешых міжнародных канферэнцыі ў Еўропе, прысвечаных пытанням рэгіянальнай палітыкі, супрацоўніцтва органаў самакіравання з цэнтральнай уладай, прадстаўнікамі навуковых устаноў і бізнэсу.

Двухдзённая праграма ўключала больш за 80 падзей (праграмныя блокі, справаздачы, панэльныя дыскусіі, майстар-класы, лекцыі, прэзентацыі) і была разбіта на блокі: фінансы, навакольнае асяроддзе, грамадства, інавацыі, бізнэс і горад.

Беларусь на Кангрэсе прадстаўляла 10 прадстаўнікоў. Акрамя "Фонда імя Льва Сапегі" ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады і бізнэс-структур. Удзел беларускай дэлегацыі ў ІІІ Еўрапейскім кангрэсе мясцовага самакіравання стаўся магчымым дзякуючы Пректу ЕС МОСТ.

Фото: Forum Ekonomiczne / Economic Forum

Наша аб’яднанне носіць імя канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі (1557-1633). Час яго жыцця – гэта дзесяцігоддзі максімальнага росквіту Вялікага Княства Літоўскага – «залаты век» сярэднявечнай Беларусі, якому не ў малой ступені спрыяў сваёй нястомнай працай сам Сапега.

Ён быў выдатным юрыстам, адным з аўтараў Статута Вялікага Княства Літоўскага (1588г.), бліскучым дыпламатам, які значна ўмацаваў беларускую дзяржаўнасць, паслядоўным абаронцам правоў і вольнасцей грамадзян, які спрыяў укараненню рэгіянальнай дэмакратыі і гарадскога самакіравання ў форме Магдэбургскага права, асветнікам і мецэнатам, які клапаціўся пра развіццё адукацыі і культуры.

Леў Сапега — гэта ідэал беларускага грамадзяніна і патрыёта.

http://sapieha.org/index.php/about-sapega/nazva

15 марта, в 23-ю годовщину принятия первой суверенной белорусской Конституции, в Минске состоялась презентация социологического исследования «Гражданственность в Беларуси, Украине и Молдове: результаты исследований».

В Беларуси репрезентативное исследование общественого мнения проводилось «ЦСБТ САТИО» по заказу Международной некоммерческой организации Pact Inc. в Молдове CBS-AXA по заказу –  ПРООН, в Украине – Киевским международным институтом социологии для Программы развития ООН при поддержке Министерства иностранных дел Дании.

В рамках мероприятия были представлены результаты социологических исследований, проведенных в Беларуси, Украине и Молдове с июня по сентябрь 2016 года. Полный текст исследования доступен здесь.

Анализ затронул вопросы активности, убеждений и ценностей граждан, а также понимания людьми принципов взаимодействия человека и государства, степень вовлеченности в процесс принятия решений, как на локальном, так и на национальном уровнях.

Падрабязней: Сравнительный анализ понимания гражданственности в Беларуси, Молдове и Украине

Finland