Limon Tour World Guide Tranzito DriveZona

+375 17 286 32 44

Беларусь мае намер ініцыіраваць рэзалюцыю аб зялёнай эканоміцы на сесіі ПА АБСЕ, якая пройдзе ў Стамбуле з 29 чэрвеня па 3 ліпеня.

Аб гэтым сёння паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Мікалай Самасейка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 

 

"Беларусь мае намер ініцыіраваць рэзалюцыю аб зялёнай эканоміцы", - сказаў дэпутат. Ён дадаў, што гэту рэзалюцыю падтрымліваюць ужо 14 краін, а расійская дэлегацыя выступіла за яе ў поўным складзе.

Таксама Мікалай Самасейка паведаміў, што сёння на сумесным пасяджэнні камісіі, якую ён узначальвае, і Камітэта Дзярждумы Расіі па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі абмяркоўваюцца пытанні каардынацыі дзеянняў беларускага і расійскага бакоў на розных міжнародных пляцоўках.

У прыватнасці, ён адзначыў, што Беларусь спадзяецца на падтрымку Расіі на ўзроўні міжнародных парламенцкіх арганізацый. Беларускі бок, у сваю чаргу, заўсёды гатовы падтрымліваць расійскіх калег у гэтай сферы. Прадаўжаючы тэму інтэграцыі, дэпутат сказаў, што аб гэтым нельга гаварыць у адрыве ад тэмы Саюзнай дзяржавы, якую можна лічыць лакаматывам інтэграцыйных працэсаў.

На сумесным пасяджэнні з расійскімі дэпутатамі Мікалай Самасейка таксама адзначыў, што беларускі бок ужо дабіўся пэўных зрухаў у размарожванні адносін з ПАСЕ. Пры гэтым ён выказаў падзяку расійскім дэпутатам за падтрымку ў гэтым напрамку.

Паводле www.belta.by

Finland