Limon Tour World Guide Tranzito DriveZona

+375 17 286 32 44

 

                                               

Імя Льва Сапегі - адной з самых магутных фігур у гісторыі Беларусі і аднаго з найбольш уплывовых палітыкаў тагачаснай Еўропы - цесна звязана з прыняццем трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.

 

Найбольш поўны і ўсёабдымны зборнік грамадзянскіх і крымінальных законаў Еўропы XVI стагоддзя быў напісаны пад кіраўніцтвам гэтага выдатнага чалавека, выдадзены за яго асабістыя грошы і пралабіяваны - кажучы сучаснай мовай - у Сейме і ў караля.

Статут дзейнічаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі да сярэдзіны XIX стагоддзя, надоўга перажыўшы свайго стваральніка, і быў адменены толькі праз 50 гадоў пасля заваёвы яе Расеяй.

Ідэі, упершыню ў свеце на ўзроўні закона закладзеныя і рэалізаваныя ў гэтым дакуменце (прэзумпцыя невінаватасці, прынцып падзелу ўладаў, прынцып незалежнасці суда і роўнасці грамадзян перад законам), надоўга апярэдзілі свой час і знайшлі адлюстраванне ў сучасным праве ўсіх дзяржаў свету.

Кароткі дакументальны фільм, зняты тэлекампаніяй "Мір", распавядае гісторыю жыцця гэтага выдатнага чалавека і гісторыю напісання і прыняцця Статута.

Finland