Limon Tour World Guide Tranzito DriveZona

+375 17 286 32 44

У кож­най вёс­цы, го­ра­дзе, як пра­ві­ла, ёсць лю­дзі, якія жы­вуць пра прын­цы­пе: «Хто, ка­лі не я?». Яны ста­ра­юц­ца, неш­та пры­дум­ва­юць, каб на ма­лой ра­дзі­ме жы­ло­ся лепш і ці­ка­вей. І на­ват ад­сут­насць гро­шай іх не спы­няе. Як ка­жуць, бы­ло б жа­дан­не, а гро­шы зной­дуц­ца. І, са­праў­ды, зна­хо­дзяц­ца. «Га­лоў­нае — шу­каць», — у адзін го­лас ка­жуць пе­ра­мож­цы кон­кур­су мі­ні-гран­таў ALDA (Аса­цы­я­цыі агенц­тваў мяс­цо­вай дэ­ма­кра­тыі).

Кон­курс, на­кі­ра­ва­ны на су­пра­цоў­ніц­тва мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды і гра­ма­дзян, пра­во­дзіц­ца ў на­шай кра­і­не ў ме­жах пра­ек­та «Тан­дэм» ужо дру­гі раз. Сё­ле­та ар­га­ні­за­та­ры атры­ма­лі з роз­ных аб­лас­цей рэс­пуб­лі­кі больш як 30 за­явак, пе­ра­важ­на ад ак­тыў­ных рэ­гі­я­наль­ных ар­га­ні­за­цый. З іх бі­лет шчас­ця (вар­тас­цю ад 3 да 10 ты­сяч еў­ра ў за­леж­нас­ці ад маш­та­бу пра­ек­та. — Аўт.) «вы­паў» 15 ак­ты­віс­там. Усе мі­ні-пра­ек­ты ўмоў­на мож­на па­дзя­ліць на са­цы­яль­ныя, эка­ла­гіч­ныя і ту­рыс­тыч­ныя. Па­куль яны пра­хо­дзяць аба­вяз­ко­вую рэ­гіст­ра­цыю ў Дэ­парт­амен­це па гу­ма­ні­тар­най дзей­нас­ці, мы рас­пы­та­лі ў пе­ра­мож­цаў пра доб­рыя спра­вы, якія яны за­ду­ма­лі.

 

Так, у Каль­чун­скім сель­са­ве­це Ашмян­ска­га ра­ё­на не­ў­за­ба­ве з’я­віц­ца клуб ста­рас­таў вё­сак «КУТ» і са­цы­яль­на-ін­фар­ма­цый­ны цэнтр. Яны бу­дуць пра­ца­ваць на ба­зе мяс­цо­вай біб­лі­я­тэ­кі, за­гад­чы­цай якой з’яў­ля­ец­ца кі­раў­нік пра­ек­та Але­на Шкел­да. Жан­чы­на са­ма — ста­рас­та, та­му цу­доў­на ра­зу­мее, што ме­на­ві­та ста­рас­ты мо­гуць да­па­маг­чы мяс­цо­вым ула­дам пра­ца­ваць з на­сель­ніц­твам ад­да­ле­ных вё­сак. — У на­шым клу­бе «КУТ» мы бу­дзем ла­дзіць су­стрэ­чы вяс­коў­цаў з прад­стаў­ні­ка­мі ор­га­наў ула­ды, ар­га­ні­зоў­ваць са­цы­яль­на-куль­тур­ную да­па­мо­гу па­жы­лым лю­дзям і ін­ва­лі­дам, якія жы­вуць на тэ­ры­то­рыі сель­са­ве­та, ка­ар­ды­на­ваць пра­цу ва­лан­цё­раў, — рас­па­вя­дае Але­на Адоль­фаў­на. — Акра­мя та­го, пла­ну­ем пра­вес­ці ся­род жы­ха­роў сель­са­ве­та кон­курс са­цы­яль­на знач­ных спраў, кон­курс на леп­шую ся­дзі­бу «Леп­шы гас­па­дар — 2014» і твор­чы кон­курс дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га і вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва для дзя­цей і мо­ла­дзі «Мой род­ны КУТ». Куль­мі­на­цый­ным ме­ра­пры­ем­ствам пра­ек­та ста­не фес­ты­валь на­род­най куль­ту­ры «КУ­Тар­скі фэст».

Для та­го, каб па­вы­сіць ту­рыс­тыч­ную пры­ця­галь­насць го­ра­да Слаў­га­ра­да, ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та «Зро­бім фес­ты­валь ра­зам» Га­лі­на Та­ран пра­па­ноў­вае на­даць фес­ты­ва­лю «Гас­па­дар­чы сыр» ста­тус рэ­гі­я­наль­на­га, з на­ступ­ным вы­ха­дам на аб­лас­ны ўзро­вень. — Для гэ­та­га за­пла­на­ва­лі се­мі­на­ры і трэ­нін­гі для мяс­цо­вых сы­ра­ва­раў, пад­час якіх бу­дем удас­ка­наль­ваць на­вы­кі пры­га­та­ван­ня сы­ру ў хат­ніх умо­вах, ву­чыць лю­дзей пра­ца­ваць у ка­ман­дзе, — ка­жа Гал­і­на Та­ран. — Так­са­ма пра­вя­дзём са­ні­тар­на-гі­гі­е­ніч­нае на­ву­чан­не і сер­ты­фі­ка­цыю сы­роў. Мы ба­чым Слаў­га­рад ста­лі­цай сыр­ных фес­ты­ва­ляў. Гэ­та зро­біць наш го­рад больш вя­до­мым і пры­ваб­ным не толь­кі для пра­жы­ван­ня, але і для і пры­цяг­нен­ня ту­рыс­таў. 24 мая ў Слаў­га­ра­дзе ад­бу­дзец­ца ІІІ фес­ты­валь на­род­ных про­мыс­лаў «Гас­па­дар­чы сыр-2014». Ка­рыс­та­ю­чы­ся мо­ман­там, сар­дэч­на за­пра­шаю ўсіх на свя­та сы­ру і ра­мёст­ваў, пе­сень і доб­ра­га на­строю!

З ці­ка­вай іні­цы­я­ты­вай вы­сту­пі­лі і гас­па­да­ры аг­ра­ся­дзіб «Баб­ро­вая да­лі­на» і «Кон­ны двор «Кен­таўр». Фак­тыч­на яны ўжо за­пус­ці­лі свой пра­ект кон­на­га фес­ты­ва­лю ў пад­трым­ку бе­ла­рус­кай за­пра­жной па­ро­ды ко­ней у ве­рас­ні мі­ну­ла­га го­да. У пры­ват­нас­ці, пры Цэнт­ры твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі ў г.п. Аст­ры­на Шчу­чын­ска­га ра­ё­на ар­га­ні­за­ва­лі гур­ток ама­та­раў ак­тыў­на­га ад­па­чын­ку і вер­ха­вой яз­ды. — У гурт­ку зай­ма­юц­ца 10 стар­ша­клас­ні­каў Аст­рын­скай СШ, — рас­па­вёў гас­па­дар аг­ра­ся­дзі­бы «Баб­ро­вая да­лі­на» Алег Ся­маш­ка. — За­ня­ткі пра­хо­дзяць на ба­зе аг­ра­ся­дзі­бы «Кон­ны двор «Кен­таўр» пад кі­раў­ніц­твам гас­па­ды­ні гэ­тай ся­дзі­бы, пра­фе­сій­на­га ін­струк­та­ра па кон­ным спор­це. Не­ўзба­ве гурт­коў­цы пры­муць удзел у рас­пра­цоў­цы і мар­кі­роў­цы 3-4 ла­каль­ных марш­ру­таў (пе­шых, ве­ла­сі­пед­ных, кон­ных), а так­са­ма вы­сту­пяць пад­час кон­на­га фес­ты­ва­лю з па­ка­заль­ны­мі вы­ступ­лен­ня­мі на ко­нях, па­спра­бу­юць ся­бе ў ро­лі ва­лан­цё­раў па ін­фар­ма­ван­ні гас­цей. Рэа­лі­зу­ю­чы гэ­ты пра­ект, мы хо­чам «раз­ва­ру­шыць» што­дзён­насць сель­ска­га на­сель­ніц­тва, пад­штурх­нуць да доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня сва­іх пад­вор­каў, па­ка­заць гас­цям і ту­рыс­там, што і ў сель­скай мяс­цо­вас­ці мож­на год­на жыць і пра­ца­ваць. У Ві­лей­скім ра­ё­не так­са­ма вы­сту­па­юць за зда­ро­вы лад жыц­ця. Та­му і вы­ра­шы­лі пра­вес­ці ся­род мяс­цо­вых жы­ха­роў кон­курс па рас­пра­цоў­цы ве­ла­сі­пед­ных марш­ру­таў. — Па вы­ні­ках кон­кур­су вы­зна­чым пе­ра­мож­цаў і ар­га­ні­зу­ем ве­ла­пра­бег па марш­ру­це, які бу­дзе пры­зна­ны най­леп­шым, — ад­зна­чы­ла Тац­ця­на Ці­ту­лен­ка, якая прад­стаў­ляе гра­мад­скае аб’­яд­нан­не па са­дзей­ні­чан­ні ўстой­лі­ва­му раз­віц­цю Ві­лей­ска­га рэ­гі­ё­на «ЗО­ВіК». — Так­са­ма пла­ну­ем ства­рыць пры Ві­лей­скім края­знаў­чым му­зеі банк да­ных ве­ла­сі­пед­ных марш­ру­таў, які бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­вац­ца для пра­вя­дзен­ня эк­скур­сій як для жы­ха­роў Ві­лей­ска­га ра­ё­на, так і для ту­рыс­таў.

Ся­род пе­ра­мож­цаў і пра­ект «Цэнт­ра эка­ла­гіч­ных ра­шэн­няў» «Зя­лё­ная кар­та — плат­фор­ма для су­пра­цоў­ніц­тва ак­тыў­ных гра­ма­дзян і мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды». — Мы ства­ры­лі ў ін­тэр­нэ­це «зя­лё­ную» кар­ту, на якую на­нес­лі пунк­ты пры­ёму дру­гас­най сы­ра­ві­ны (ма­ку­ла­ту­ры, плас­ты­ку, шкла, ме­та­лу); не­бяс­печ­ных ад­хо­даў (ба­та­рэ­ек, лю­мі­нес­цэнт­ных лям­па­чак, аў­та­шын, аку­му­ля­та­раў, ад­пра­ца­ва­най бы­та­вой тэх­ні­кі); рэ­чаў, якія мо­гуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца паў­тор­на (кніг, адзен­ня, бы­та­вой тэх­нік, мэб­лі), — рас­па­вя­дае ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та Ма­рыя СУ­МА. — Кар­та іс­нуе па­куль для 10 га­ра­доў: Мін­ска, Грод­на, Брэс­та, Ма­гі­лё­ва, По­лац­ка, На­ва­по­лац­ка, Са­лі­гор­ска, Сло­ні­ма, Лі­ды і На­ва­груд­ка. У ме­жах пра­ек­та пла­ну­ем ства­рыць «зя­лё­ную» кар­ту яшчэ для 7 га­ра­доў: Ві­цеб­ска, Го­ме­ля. Ма­ла­дзеч­на, Ваў­ка­выс­ка, Стоўб­цаў, Ба­ра­на­ві­чаў, Сма­ля­ві­чаў. Акра­мя та­го, на ство­ра­ную кар­ту хо­чам на­нес­ці но­выя слаі, з ін­фар­ма­цы­яй пра ве­ла­пар­коў­кі, ве­ла­да­рож­кі; пра ўста­но­вы, якія мо­гуць прад­стаў­ляць эка­ла­гіч­ную ін­фар­ма­цыю; пра ка­вяр­ні, рэ­ста­ра­ны, якія аб­слу­гоў­ва­юць ве­ге­та­рыян­цаў, ве­га­наў і інш. Ма­рыя за­клі­кае не­абы­яка­вых лю­дзей да­лу­чац­ца да рэа­лі­за­цыі за­дум­кі ў якас­ці ва­лан­цё­раў. Доб­рую спра­ву за­ду­ма­ла і Пу­ха­віц­кая ра­ён­ная ар­га­ні­за­цыя аба­ро­ны пра­воў спа­жыў­цоў. — У шко­лах ра­ё­на мы па­спя­хо­ва вы­кла­да­ем фа­куль­та­тыў «Асно­вы спа­жы­вец­кіх ве­даў», — ка­жа ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та «Ад­ва­ка­цыя аба­ро­ны пра­воў спа­жыў­цоў у г. Мар’­і­на Гор­ка і Пу­ха­віц­кім ра­ё­не» Ва­сіль Ва­ла­сюк. — Не так даў­но зра­бі­лі яшчэ ад­ну доб­рую спра­ву — пра­вя­лі ак­цыю для сла­ба­а­ба­ро­не­ных спа­жыў­цоў «Ра­цы­я­наль­ныя ме­та­ды вы­ка­ры­стан­ня элект­ра­энер­гіі ў по­бы­це». 10 сем’­ям мы ўру­чы­лі знер­газ­бе­ра­галь­ныя лям­пач­кі і на спра­ве па­ка­за­лі, як мож­на эфэк­тыў­на — пры да­па­мо­зе за­ме­ны прос­тых лям­па­чак на энер­га­збе­ра­галь­ныя — эка­но­міць ся­мей­ны бюд­жэт. На гэ­ты раз у ме­жах пра­ек­та мы за­ду­ма­лі зла­дзіць кур­сы для спа­жыў­цоў, на якіх бу­дзем ву­чыць іх ме­та­дам са­ма­аба­ро­ны сва­іх па­ру­ша­ных пра­воў. Доб­ры спо­саб адап­та­цыі да пра­цы ма­ла­дых ін­ва­лі­даў пры­ду­ма­лі ў Жыт­ка­віц­кай пяр­віч­най ар­га­ні­за­цыі гра­мад­ска­га аб’­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кая аса­цы­я­цыя да­па­мо­гі дзе­цям-ін­ва­лі­дам і ма­ла­дым ін­ва­лі­дам». — Ма­ла­дыя лю­дзі з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі бу­дуць вы­раб­ляць су­ве­нір­ныя сла­вян­скія ляль­кі-абя­рэ­гі, — рас­па­вя­дае ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та «МЫ мо­жам» Але­на Страх. — Спра­ва ў тым, што лю­дзі з аб­ме­жа­ван­ня­мі не заў­сё­ды мо­гуць пра­ца­ваць з не­бяс­печ­ны­мі прад­ме­та­мі — ігол­ка­мі і на­жні­ца­мі, а гэ­тыя ляль­кі вы­раб­ля­юц­ца без іх. Тка­ні­на не рэ­жац­ца, а рвец­ца, не сшы­ва­ец­ца, а звяз­ва­ец­ца ніт­ка­мі. Бу­дзем за­дзей­ні­чаць у гэ­тым пра­цэ­се ма­ла­дых лю­дзей з роз­най сту­пен­ню ін­ва­лід­нас­ці. Раз­ліч­ва­ем, што са­мыя ак­тыў­ныя, якім гэ­та спра­ва прый­дзец­ца па ду­шы, пас­ля змо­гуць ад­крыць ІП. Та­ды з’я­віц­ца маг­чы­масць пра­да­ваць ляль­кі ў му­зе­ях — у Ту­ра­ве, Ляс­ка­ві­чах.

Шмат пра­ек­таў-пе­ра­мож­цаў скі­ра­ва­ны на вы­ра­шэн­не праб­лем мо­ла­дзі. Так, па­вод­ле слоў вы­ка­наў­цы аба­вяз­каў на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Рэ­чыц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Свят­ла­ны Краў­чан­кі, у Рэ­чы­цы вя­лі­кая коль­касць мо­ла­дзі зай­ма­ец­ца роз­ны­мі ві­да­мі эк­стрэ­маль­на­га спор­ту — скейт­бор­дын­гам, фрыс­тай­лам на ве­ла­сі­пе­дзе, яз­дой на ро­лі­ках. Ад­нак спе­цы­я­лі­за­ва­най пля­цоў­кі, аб­ста­ля­ва­най ад­мыс­ло­вы­мі пры­ста­са­ван­ня­мі для гэ­тых ві­даў спор­ту, у го­ра­дзе ня­ма. Дзя­ку­ю­чы пра­ек­ту «Пля­цоў­ка для за­ня­ткаў эк­стрэ­маль­ны­мі ві­да­мі спор­ту» ў пар­ку куль­ту­ры і ад­па­чын­ку «Пе­ра­мо­га» г. Рэ­чы­цы бу­дзе па­бу­да­ва­на та­кая пля­цоў­ка. На ёй бу­дуць ла­дзіц­ца кон­кур­сы і аль­тэр­на­тыў­ныя па­ка­заль­ныя вы­ступ­лен­ні. Так­са­ма бу­даў­ніц­тва пля­цоў­кі да­па­мо­жа вы­ра­шыць праб­ле­му воль­на­га ча­су для рэ­чыц­кай мо­ла­дзі, якая зай­ма­ец­ца аль­тэр­на­тыў­ны­мі ві­да­мі спор­ту.

У Ма­гі­лё­ве, у сваю чар­гу, вы­ра­шы­лі пай­сці на­су­страч ама­та­рам ву­ліч­на­га мас­тац­тва. — Сён­ня ў мно­гіх вы­клі­ка­юць абу­рэн­не ча­сам без­гус­тоў­ныя ма­люн­кі на сце­нах го­ра­да, — ад­зна­чыў аў­тар пра­ек­та «Ма­гі­лёў­скі стрыт-арт дво­рык» Ігар Ні­кі­цін. — У Ма­гі­лё­ве ма­ла­дзёж­ная ар­га­ні­за­цыя «Гра­ма­дзян­скі Фо­рум» ра­зам з га­рад­скі­мі ўла­да­мі знай­шлі вый­сце з гэ­тай сі­ту­а­цыі. Не­ўза­ба­ве адзін з два­роў Ма­гі­лё­ва да­зво­ляць афор­міць пры­хіль­ні­кам ву­ліч­на­га мас­тац­тва ў сты­лі стрыт-арт, там бу­дзе ад­люст­ра­ва­на гіс­то­рыя, куль­ту­ра і су­час­нае раз­віц­цё го­ра­да. У ме­жах пра­ек­та за­пла­на­ва­на кан­фе­рэн­цыя па не­фар­маль­най куль­ту­ры, дзе ўдзель­ні­кі вы­пра­цу­юць свое­асаб­лі­вы ко­дэкс прад­стаў­ні­коў стрыт-ар­та, які пра­ду­гледж­вае па­ва­гу да га­рад­ской улас­нас­ці і ад­мо­ву ад ма­люн­каў у не­да­зво­ле­ных мес­цах.

Мяс­цо­вы гіс­то­ры­ка-куль­тур­ны фонд «Ле­лі­ва», у сваю чар­гу, пла­нуе зра­біць шмат доб­рых спраў, звя­за­ных з за­ха­ван­нем па­мя­ці пра род фон Гу­тэн-Чап­скіх. — У пры­ват­нас­ці, пла­ну­ем вы­ра­біць і ўста­ля­ваць па­мят­ны знак на ся­мей­ным скле­пе ро­да фон Гу­тэн-Чап­скіх у вёс­цы Стань­ка­ва, — ка­жа ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та «За­ха­ван­не спад­чы­ны гра­фаў фон Гу­тэн-Чап­скіх» Іван Гар­дзі­еў­скі. — Рас­пра­ца­ваць пра­па­но­вы па рэ­кан­струк­цыі Пры­луцка­га ся­дзіб­на-пар­ка­ва­га комп­лек­су, уста­на­віць пом­нік і на­зваць ву­лі­цу ў го­нар гра­фа Ка­ра­ля Яна Аляк­санд­ра фон Гу­тэн-Чап­ска­га — ад­на­го з гу­бер­на­та­раў Мін­ска. У пла­нах так­са­ма — ума­ца­ваць су­пра­цоў­ніц­тва па­між парт­нё­ра­мі з Ра­сіі, Поль­шчы, Фран­цыі і ін­шых кра­ін, дзе пра­хо­дзіў жыц­цё­вы шлях гра­фаў Чап­скіх. Мяр­ку­ем пра­па­на­ваць прад­стаў­ні­кам па­соль­стваў Поль­шчы і Фран­цыі су­мес­на рэа­лі­за­ваць пра­ект ту­рыс­тыч­на­га марш­ру­ту «Мінск — Пры­лу­кі — Стань­ка­ва — Мір — Ня­свіж — Брэст — Вар­ша­ва — Кра­каў — Па­рыж — Мінск».

Усе мі­ні-пра­ек­ты бу­дуць ажыц­цяў­ляц­ца пры не­па­срэд­ным удзе­ле мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды. Пе­ра­мож­цы кон­кур­су ад­зна­чы­лі, што ў іх рэ­гі­ё­нах заў­сё­ды пад­трым­лі­ва­юць лю­дзей, якія хо­чуць зра­біць неш­та на ка­рысць ма­лой ра­дзі­мы.

Паводле газеты ЗВЯЗДА http://zviazda.by/2014/04/38671.html

Finland