Limon Tour World Guide Tranzito DriveZona

+375 17 286 32 44


Прадстаўляем вашай увазе "12 прынцыпаў добрага кіравання на мясцовым узроўні і інструменты для яго ажыццяўлення", падрыхтаваныя Саветам Еўропы.

Прынцып 1: Справядлівае правядзенне выбараў, прадстаўніцтва і ўдзел

  • Мясцовыя выбары праводзяцца свабодна і справядліва, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і нацыянальным заканадаўствам і без махлярства.
  • Уся дзейнасць па правядзенні выбараў з'яўляецца грамадска-цэнтрычнай. Насельніцтва ўдзельнічае ў грамадскім жыцці на мясцовым узроўні паводле дакладна акрэсленых форм.
  • Усе мужчыны і жанчыны могуць удзельнічаць у працэсе прыняцця рашэнняў непасрэдна або праз легітымныя органы-пасярэднікі, якія прадстаўляюць іх інтарэсы. Шырокі ўдзел грунтуецца на свабодзе выражэння меркаванняў, свабодзе сходаў і свабодзе асацыяцый.
  • Пры прыняцці рашэнняў, у тым ліку датычных размеркавання сродкаў, разглядаюцца і ўлічваюцца ўсе галасы, уключаючы галасы найменш прывілеяваных і найбольш уражлівых груп грамадзян. 
  • Заўсёды ажыцяўляюцца шчырыя спробы пасярэдніцтва паміж рознымі законнымі інтарэсамі і дасягнення шырокага кансэнсусу для найлепшага забеспячэння інтарэсаў усяго грамадства і спосабаў яго дасягнення.  
  • Рашэнні прымаюцца на падставе жадання большасці, да таго часу пакуль забяспечваюцца правы і інтарэсы меншасцяў.

 


Цэнтр перадавых інструментаў:

1.     C.L.E.A.R - інструмент для самастойнай ацэнкі ўдзелу грамадзян на мясцовым узроўні (C.L.E.A.R Tool - A self-assessment tool for citizen participation at the local level)

2.     Сучаснае лідарства і сучаснае мясцовае кіраванне (Modern Leadership for Modern Local Government)

Прынцып 2: Аператыўнасць

  • Мэты, правілі, структуры і працэдуры адаптаваныя да законных чаканняў і патрэбаў грамадзян.
  • Дзяржаўныя паслугі прадстаўляюцца, а запыты і скаргі разглядаюцца ў разумныя тэрміны.

Цэнтр перадавых інструментаў:

1.     Сучаснае лідарства і сучаснае мясцовае кіраванне (Modern Leadership for Modern Local Government)

2.     Лепшыя практыкі мясцовага кіравання (Best practice in Local Government)

3.     ELoGE Benchmark

Прынцып 3: Эфектыўнасць і выніковасць

  • Вынікі адпавядаюць сагласаваным мэтам.
  • Рэсурсы выкарыстоўваюцца найлепшым магчымым чынам.
  • Сістэмы кіравання дзейнасцю дазваляюць ацэньваць і павышаць эфектыўнасць і выніковасць паслугаў.
  • Дзеля павышэння эфектыўнасць перыядычна (праз рэгулярныя прамежкі часу) праводзяцца аўдыты-ацэнкі.

Цэнтр перадавых інструментаў:

  1. Мэнэджмент эфектыўнасці працы на мясцовым узроўні (Performance management at local level)

Прынцып 4: Адкрытасць і празрыстасць

  • Рашэнні прымаюцца і выконваюцца ў адпаведнасці з правіламі і палажэннямі.
  • Існуе адкрыты доступ да ўсёй інфармацыі, якая не з'яўляецца закрытай па выразна ўстаноўленых прычынах, прадугледжаных заканадаўствам (напрыклад, ахова прыватнага жыцця ці забеспячэнне справядлівасці працэдур закупак).
  • Інфармацыя пра рашэнні, рэалізацыю стратэгій і іх выніках прадстаўляецца грамадскасці такім чынам, каб яна магла эфектыўна сачыць за дзейнасцю мясцовых уладаў і ўносіць унёсак у яе працу.

Цэнтр перадавых інструментаў:

  1. Сучаснае лідарства і сучаснае мясцовае кіраванне (Modern Leadership for Modern Local Government)
  2. Кантрольны паказальнік дзяржаўнай этыкі (Public ethics benchmark)
  3. Лепшыя практыкі мясцовага кіравання (Best practice in Local Government)
  4. ELoGE Benchmark

Прынцып 5: Верхавенства закону

  • Мясцовыя ўлады выконваюць закон і судовыя рашэнні.
  • Правілы і палажэнні прымаюцца ў адпаведнасці з працэдурамі, якія прадугледжаныя законам і прымяняюцца бесстаронна.

Цэнтр перадавых інструментаў:

  1. ELoGE Benchmark

Прынцып 6: Этычнасць

  • Грамадская карысць ставіцца вышэй за асабістыя інтарэсы.
  • Існуюць эфектыўныя меры пра перадухіленні карупцыі і барацьбе з усімі яе формамі.
  • Канфлікты інтарэсаў абвяшчаюцца своечасова і ўцягнутыя ў іх асобы ўстрымліваюцца ад удзелу ў прыняцці адпаведных рашэнняў.

Цэнтр перадавых інструментаў: 

  1. Кантрольны паказальнік дзяржаўнай этыкі (Public ethics benchmark)

Прынцып 7: Кампетэнцыі і здольнасці:

  • ·          Прафесійныя навыкі асобаў, уцягнутых у кіраванне, пастаянна развіваюцца і падтрымліваюцца дзеля таго, каб палепшыць выніковасць і эфектыўнасць іх працы.
  • ·          Дзяржаўныя служачыя матываваныя на пастаяннае паляпшэнне выніковасці сваёй працы.
  • ·          Практычныя метады і працэдуры распрацоўваюцца і выкарыстоўваюцца для таго, каб выкарыстоўваць навыкі і дасягаць лепшых вынікаў.

Цэнтр перадавых інструментаў:

  1. Сучаснае і эфектыўнае кіраванне чалавечымі рэсурсамі(Modern and Effective Human Resources Management)
  2. Сучаснае лідарства і сучаснае мясцовае кіраванне (Modern Leadership for Modern Local Government)

Прынцып 8: Інавацыі і адкрытасць да пераменаў

  • ·          Пры рашэнні праблем выкарыстоўваюцца новыя і эфектыўныя рашэнні, пры прадстаўленні паслугаў перавага аддаецца сучасным метадам.
  • ·          Існуе гатоўнасць рэалізоўваць новыя пілотныя і эксперыментальныя праграмы, а таксама вывучаць вывучаць досвед іншых.
  • ·          З мэтай дасягнення лепшых вынікаў ствараецца спрыяльная для зменаў атмасфера.

Цэнтр перадавых інструментаў: 

  1. Сучаснае лідарства і сучаснае мясцовае кіраванне (Modern Leadership for Modern Local Government)
  2. Транс-памежнае супрацоўніцтва (Cross-border co-operation)

Прынцып 9: Устойлівасць і арыентацыя на доўгатэрміновыя мэты

  • ·          У стратэгіях улічваюцца патрэбы будучых пакаленняў.
  • ·          Пастаянна прымаецца да ўвагі пытанне ўстойлівасці супольнасці.
  • ·          Рашэнні скіраваныя на тое, каб інтэрналізаваць усе затраты і не перадаваць будучым пакаленням праблемы і напружанне, ані экалагічныя, ані структурныя, ані фінансавыя, эканамічныя ці сацыяльныя.
  • ·          Існуе шырокая і доўгратэрміновая перспектыва адносна будучыні мясцовай супольнасці і разуменне сэнсу неабходнасці такога развіцця.
  • ·          Існуе разуменне гістарычных, культурных і сацыяльных праблем, якія маюць абгрунтаванне.

Цэнтр перадавых інстументаў:

  1. Да сучасных Асацыяцый мясцовых органаў улады (Towards a modern Local Government Association)
  2. Лепшыя практыкі мясцовага кіравання (Best practice in Local Government)

Прынцып 10: Эфектыўнае кіраванне фінансамі

  • ·          Зборы не перавышаюць кошту прадстаўлення паслугаў і не зніжаюць гвалтоўна попыт, асабліва гэта тычыцца дзяржаўных паслугаў.
  • ·          Кіраванне фінансавымі рэсурсамі, у тым ліку пры заключэнні кантрактаў аб займах і іх выкарыстання, пры ацэнцы рэсурсаў, даходаў і дэпазітаў, а таксама выкарыстанні выключных даходаў, адбываецца разважліва, на падставе здаровага розуму.
  • ·          Шматгадовыя планы бюджэту рыхтуюцца праз кансультацыі з грамадствам.
  • ·          Належным чынам адбываецца ацэнка і кіраванне рызыкамі, у тым ліку публікуюцца кансалідаваныя рахункі, а ў выпадку дзяржаўна-прыватных партнёрстваў адбываецца рэалістычнае размеркаванне рызыкаў.
  • ·          Мясцовыя ўлады прымаюць удзел у мерапрыемствах міжрэгіянальнай салідарнасці, справядлівага размеркавання абязальніцтваў і выгадаў і змяншэнні рызыкаў (сістэмы выраўнання, міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, узаемная ацэнка рызыкаў і г.д.)

Цэнтр перадавых інструментаў:

1.     Кантрольны паказальнік мясцовых фінансаў (Local Finance Benchmark)

Прынцып 11: Правы чалавека, культурная разнастайнасць і сацыяльная салідарнасць

  • У межах адказнасці мясцовых уладаў выконваюцца, ахоўваюцца і паважаюцца правы чалавека, вядзецца барацьба з дыскрымінацыяй па любым прызнаку.
  • Культурная разнастайнасць успрымаецца як каштоўны ўнёсак. Прадпрымаюцца пастаянныя спробы для забеспячэння таго, каб усе былі зацікаўленыя ў існаванні мясцовай супольнасці, атаесамлялі сябе з ёй і не адчувалі сябе выключанымі з яе.
  • Заахвочваецца сацыяльная салідарнасць і інтэграцыя праблемных раёнаў.
  • Захоўваецца доступ да важнейшых паслугаў, асабліва для найменш абароненых слаёў грамадства.

Цэнтр перадавых інструментаў:

1.     Міжкультурны індэкс і інструмент вымярэння (The intercultural index and benchmarking tool)

Прынцып 12: Падсправаздачнасць

  • Усе адказныя за прыняцце рашэнняў (калектыўныя суб'екты і асобы) нясуць адказнасць за свае рашэнні.
  • Рашэнні павінны быць абвешчаныя, растлумачаныя і могуць быць санкцыянаваныя.
  • У выпадку парушэння грамадзянскіх правоў існуюць эфектыўныя сродкі прававой абароны супраць недабрасумленных дзеянняў мясцовых уладаў.

Цэнтр перадавых інструментаў:

1.     Сучаснае лідарства і сучаснае мясцовае кіраванне (Modern Leadership for Modern Local Government)

2.     ELoGE Benchmark

Крыніцы: Савет Еўропы

Напішыце нам






Finland