Limon Tour World Guide Tranzito DriveZona

+375 17 286 32 44

Мерапрыемства адбылося ў Кракаве (Польша) 27-28 сакавіка.

Кангрэс сабраў каля 1800 чалавек - рэгіянальных лідараў, прадстаўнікоў дзяржаўнай адміністрацыі, навукова-даследчых устаноў і бізнэсу, культуры, НДА і СМІ з 40 краін, у тым ліку ЗША, Аўстраліі і інш.

Ён стаў адной з найбуйнешых міжнародных канферэнцыі ў Еўропе, прысвечаных пытанням рэгіянальнай палітыкі, супрацоўніцтва органаў самакіравання з цэнтральнай уладай, прадстаўнікамі навуковых устаноў і бізнэсу.

Двухдзённая праграма ўключала больш за 80 падзей (праграмныя блокі, справаздачы, панэльныя дыскусіі, майстар-класы, лекцыі, прэзентацыі) і была разбіта на блокі: фінансы, навакольнае асяроддзе, грамадства, інавацыі, бізнэс і горад.

Беларусь на Кангрэсе прадстаўляла 10 прадстаўнікоў. Акрамя "Фонда імя Льва Сапегі" ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады і бізнэс-структур. Удзел беларускай дэлегацыі ў ІІІ Еўрапейскім кангрэсе мясцовага самакіравання стаўся магчымым дзякуючы Пректу ЕС МОСТ.

Фото: Forum Ekonomiczne / Economic Forum

Finland