Limon Tour World Guide Tranzito DriveZona

+375 17 286 32 44

Прадстаўнікі АГА "Фонд імя Льва Сапегі" прынялі ўдзел у семінары "Практыка грамадзянскага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні". Семінар адбыўся ў г.Мазыр 11 красавіка 2017 г. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Камітэтаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (КТГС), старасты сельскіх саветаў, дэпутаты Мозырскага раённага Савета, у тым ліку старшыня Мозырскага раённага Савета дэпутатаў - Гвоздзь С.А.

Семінар адкрыў мадэратар, дэпутат Мозырскага раённага Савета і старшыня КТГС мікрараёна Малінінскі Мікалай Васільевіч Гайдукоў. Пасля якога з вітальным словам выступіў старшыня Мозырскага раённага Савета дэпутатаў - Гвоздзь Сяргей Аляксандравіч.

Старшыня Праўлення АГА "Фонд імя Льва Сапегі" Міраслаў Кобаса прадставіў прэзентацыю "Формы ўдзелу грамадзян у рэалізацыі мясцовага самакіравання". Прэзентацыя ахоплівала такія тэмы як індывідуальная матывацыя грамадзян да ўдзелу ў жыцці мясцовай супольнасці і вырашэнні праблем на мясцовым узроўні, актыўнасць грамадзян па пытанні вырашэння мясцовых праблем на прыкладзе праектаў АГА "Фонд імя Льва Сапегі" і магчымыя спосабы паляпшэння інфраструктуры ўзаемадзеяння мясцовых уладаў, грамадзян і іх аб'яднанняў.

Эксперт АГА "Фонд імя Льва Сапегі" Андрэй Завадскі выступіў з прэзентацыяй "Аналіз беларускага заканадаўства аб формах грамадскага ўдзелу ў рашэнні мясцовых задач". Чырвонай стужкай выступу Андрэя Завадскага сталася ідэя грунтоўных зменаў заканадаўства з мэтай выразнага раздзялення паняццяў кіравання і самакіравання, фіксацыі нормаў па ўдзеле грамадзян у падтрыхтоўцы, прыняцці і кантролі рашэнняў на мясцовым узроўні, а таксама надання органам самакіравання паўнамоцнтваў і прадстаўлення фінансавання.

У межах семінару адбыліся прэзентацыя дзейнасці мозырскіх Камітэтаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання мікрараёнаў Маладзёжны, Пралетарскі, Славянскі. Запрошаны госць Сяргей Жылік прадставіў лепшыя практыкі грамадскага ўдзелу на прыкладзе Ашмянскага раёну.

Пасля заканчэння семінару прадстаўнікі АГА "Фонд імя Льва Сапегі" азнаёміліся з прамежкавымі вынікамі праекта КТГСа м-на Славянскі (рэалізаваным сумесна з Мозырскім раённым аддзяленнем "АСДЭМА") і поспехамі КТГСа м-на Маладзёжны.

АГА "Фонд імя Льва Сапегі" выказвае шчырую падзяку дэпутату Мозырскага раённага Савета Мікалаю Васільевічу Гайдукову і старшыні Мозырскага раённага Савета дэпутатаў Гваздзю Сяргею Аляксандравічу за магчымасць арганізацыі семінара, дапамогу па яго арганізацыі і актыўны ўдзел.

 

Прапаноўваем вашай увазе відэа ТКМ Мозыр, якое можна праглядзець па спасылцы, а таксама спампаваць прэзентацыі выступоўцаў семінара. 

Прэзентацыя "Формы ўдзелу грамадзян у рэалізацыі мясцовага самакіравання".

Прэзентацыя  "Аналіз беларускага заканадаўства аб формах грамадскага ўдзелу ў рашэнні мясцовых задач".

Прэзентацыя Камітэта тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання м-на Маладзёжны.

Прэзентацыя Камітэта тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання м-на Пралетарскі.

Прэзентацыя Камітэта тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання м-на Славянскі.

Прэзентацыя лепшыя практыкі грамадскага ўдзелу на прыкладзе Ашмянскага раёну.

Напішыце нам






Finland