Limon Tour World Guide Tranzito DriveZona

+375 17 286 32 44
Автор: Super User   
Просмотров: 365
Еўрапейская асацыяцыя мясцовай дэмакратыі (ALDA) заснавала штогадовую стыпендыю памяці свайго Ганаровага старшыні - Гянфранка Марціні.
 
Конкурс заявак на стыпендыю адкрыты для прапаноў па даследчай працы ці праектаў студэнтаў універсітэтаў і даследчыкаў, якія звяртаюцца да тэмы мясцовай дэмакратыі, удзелу грамадзянскай супольнасці і/ці міжэтнічнага дыялогу. Мэта стыпендыі - атрыманне высакаякасных навуковых даследаванняў і аналітыкі па тэмах дзейнасці ALDA дзеля распрацоўкі будучых стратэгій па гэтых накірунках.
 
Заяўнікі будуць ацэньвацца паводле наступных крытэрыяў:
  • арыгінальнасць і інавацыйнасць прапановы,
  • адпаведнасць тэмы і тэрмінаў правядзення даследавання,
  • дакладнасць вызначэнняў і фармуліровак мэтаў і задач даследчых праектаў, а таксама спосабаў дасягнення гэтых мэтаў і задач,
  • адпаведнасць дзейнасці ALDA па накірунках мясцовай дэмакратыі, удзелу грамадзянскай супольнасці і міжэтнічнага дыялогу
  • ці даследаванне ўсталёўвае сувязь паміж тэорыяй і практыкай.
 
 
Заяўкі будуць ацэньвацца прадстаўнікамі Кіруючага Савета ALDA.
 
З дадатковай інфармацыяй пра тое, хто можа падаць заяўку, спосабы падачы, неабходныя дакументы і крытэрыі адбору праектаў, можна азнаёміцца па спасылцы.
 
Заяўкі прымаюцца ў электронным выглядзе да 16 красавіка 2017 года.
 
Finland