Limon Tour World Guide Tranzito DriveZona

+375 17 286 32 44

Палякі ўважаюць яго за паляка, літоўцы за літоўца, беларусы за беларуса. Найпрыгажэйшыя ваколіцы беларускага Наваградку апяваў цудоўнай польскай мовай, усклікаючы Litwo, Ojczyzno moja... Грамадзянін Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага.

А каб усё дакладна зберці – дадамо, што бабулю меў найверагодней габрэйку, нарадзіўся падданым расейскага цара. Адам Міцкевіч. Разважалася пра яго, чытаючы цікавы нарыс Валерыя Задалі пра нацыянальныя супольнасці, што складаюць сённяшнюю Беларусь.

Як пісаць пра нацыянальнасці, калі тая самая асоба мае сярод продкаў беларусаў, літоўцаў, рускіх, габрэяў, татараў і можа каго яшчэ? Як пісаць, калі тая самая асоба пра сябе кажа, што ёсць палякам і адначасна сцвярджае, што яго роднай мовай ёсць беларуская, а ў пашпарце быў запісаны рускім? Як пісаць помнячы, што статыстыка ў камуністычнай сістэме заўсёды служыла маніпуляцыям, заўсёды была адным з інструмантаў падману грамадства?

 

Але таксама як не пісаць, калі нацыянальная прыналежнасць ёсць для людзей гэтакай важнай, што яны ў абароне яе гатовыя нават праліваць кроў! Як не пісаць, калі абарона самабытнасці кожнага народу ёсць абаронай супольнага багацця! Хацелася, каб важны (хоць месцамі контраверсійны) тэкст Валерыя Задалі стаўся пачаткам сур’ёзнай дыскусіі, каб у той дыскусіі бралі ўдзел прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў.

Спампаваць тут.

Напішыце нам






Finland