Конкурс дапамог рэалізаваць у розных кутках краіны шыкоўныя праекты

З чаго пачынаюцца добрыя справы? З ідэі? З людзей, гатовых аб’яднаць вакол сябе іншых? З выдзеленых грошай? Яно, безумоўна, так. Але часам не хапае маленькага штуршка. І конкурс «TANDEM ІV — Устойлівае супрацоўніцтва паміж НДА і мясцовымі органамі ўлады дзеля актывізацыі ўдзелу грамадзян у мясцовым самакіраванні і развіцця мясцовых супольнасцей у Рэспубліцы Беларусь» дапамог рэалізаваць у розных кутках нашай краіны шэраг шыкоўных праектаў. Стары закінуты парк у Дуброўне ператварыўся ў зону адпачынку, быў добраўпарадкаваны пляж  у Кармянскім раёне, узяты пад ахову ўнікальны дэндрапарк у Краснаполлі, на Гродзеншчыне з’явілася экасцежка для людзей з парушэннямі зроку, у гарпасёлку Мачулішчы актывісты ўзяліся за ахову рэдкіх птушак і раслін, у Ашмянах дзейнічае цудоўны музей Дугі Струвэ, у Кобрынскім раёне вясковыя жыхары зараз могуць з камфортам чакаць прыезду аўтакрам: з’явіліся навесы і лавачкі, у розных кутках Беларусі былі абсталяваны пляцоўкі для дзяцей і заняткаў спортам.

Continue reading “Конкурс дапамог рэалізаваць у розных кутках краіны шыкоўныя праекты”

Выніковая канферэнцыя праекта “TANDEM-IV”

1 сакавіка 2019 г. адбылася завяршальная канферэнцыя праекта “TANDEM-IV – супрацоўніцтва дзеля ўдзелу грамадзян у мясцовых супольнасцях у Рэспубліцы Беларусь” падчас якой былі прэзентаваныя вынікі 11 малых праектаў, рэалізаваных дзякуючы падтрымцы Еўрапейскай асацыяцыі мясцовай дэмакратыі – ALDA. Continue reading “Выніковая канферэнцыя праекта “TANDEM-IV””

Орша: Круглы стол па пытанні грамадскіх абмеркаванняў

12 студзеня 2019 г. у г. Орша адбыўся круглы стол на тэму “Аб зменах у заканадаўстве пры правядзенні грамадскіх абмеркаванняў”. Арганізатарам круглага стала Аршанскае прадстадстаўніцтва Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання Рух “За свабоду”. Удзельнікамі круглага стала былі актывісты і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, грамадзянскіх рухаў і ініцыятываў з Оршы, Барані, Балбасава ды іншых населенных пунктаў Аршанскага раёну.

Continue reading “Орша: Круглы стол па пытанні грамадскіх абмеркаванняў”